wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Папкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папкоў. Аляксандр Андрэевіч Папкоў (2 студзеня 1948, в. Шчэкатава, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1948 года ў в. Шчэкатава Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію; Вышэйшую партыйную школу. Кандыдат эканамічных навук. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.

Уся працоўная дзейнасць непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. У 19 гадоў — галоўны аграном калгаса «Іскра» Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, у 24 гады — старшыня калгаса імя Андрэева Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У наступныя гады працы на Шклоўшчыне — першы намеснік старшыні, старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта, першы сакратар раённага камітэта КПБ. З 1996 па 1998 год — старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта. У 1998 годзе прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі. Працуючы з 2003 года на пасадзе Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працягваў займацца рашэннем стратэгічных задач аграрнай эканомікі, адраджэння вёскі, развіцця яе сацыяльнай сферы, курыраваў пытанні кадравай і рэгіянальнай палітыкі.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

11 кастрычніка 2016 года Прэзідэнт Беларусі прызначыў Аляксандра Папкова членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Лукашенко назначил Попкова членом Совета Республики (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Дрыбінскага раёна
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня