wd wp Пошук:

Веснінка

Ве́снінка — колішняя вёска на правым беразе ракі Свіслач, з 1974 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў XVII стагоддзі, калі была дзяржаўнай уласнасцю[1]. У 1791 годзе вёска, цэнтр маёнтка (6 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць Дэрэаша, двор, 20 дымоў, 2 карчмы. У 1800 годзе Вяснянка (Веснянка) панскі двор, шляхецкая ўласнасць Г. Гардзялкоўскай, на арэндзе ў Мінскага жаночага базыльянскага кляштара. Месціўся на правым беразе ракі Крупіца. Драўляная сядзіба. У 1815 годзе вёска, уласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі[2]. У канцы XIX ст. — уладанне Вярыгаў-Дарэўскіх[3].

Да 1924 года ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета. У 1917 годзе складалася з маёнтка (58 жыхароў), млына і 3 хутароў (25 жыхароў). З 1924 года ў Заслаўскім раёне, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне (Бараўскім, потым Ждановіцкім сельсавеце). У 1974 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Цэнтральны раён[4].

Вуліцы вёскі Заводская і Зялёная перайменаваныя ў вуліцу Веснінка і завулак Веснінка, вуліца Набярэжная — у праезд Веснінка. З 2000-х гадоў вясковая забудова замяняецца сучаснай катэджнай[4].

Зноскі

  1. Беларускі архіў вуснай гісторыі. Веснінка(нявызн.) (недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  2. Памяць, 1998, с. 567
  3. Веснінка // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIII (Warmbrun — Worowo), 1893. — S. 424 (польск.)
  4. 1 2 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 119

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска