wd wp Пошук:

Вярба чарнічная

Вярба чарнічная[3] (Salix myrtilloides) — рэдкі від хмызнякоў сямейства Вярбовыя.

Апісанне

Вярба чарнічная ўяўляе сабой куст вышынёй 0,7-1 м з яйкападобным, знізу злёгку шызым лісцем і шэрай карой. Парасткі жоўта-бурыя або чырвона-бурыя, на верхавінцы пушыстыя. Лісце эліптычнае або падоўжнае, голае, зверху матава-зялёнае, знізу шызае, на вельмі кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, без калякветніка, сабраны ў рыхлыя мяцёлкі. Плод — аднагнёздавая двухстворкавая каробачка.

Распаўсюджанне

Пашырана ў лесатундравай і таежный зонах Еўразіі, зрэдку ў Заходняй Еўропе, у паўночнай частцы Украіны, на Сярэдняй Волзе. У Беларусі сустракаецца ў водна-балотным заказніку Лебядзіны мох[4], на Украіне: у пойме ракі Дняпро[5], у Палескім прыродным запаведніку[6]. У Расіі яе можна сустрэць па тарфяным балотам сярэдняй паласы і нават трохі паўночней.

Месцы росту: мезатрофныя асакова-сфагнавыя балоты. Утварае зараснікі і трапляецца асобнымі групамі.

Таксанамія

Від Вярба чарнічная ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Вярба чарнічная
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Выкарыстанне

Гэтая вярба можа падысці для верасовага саду.

Падвіды

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы, Літве, Украіне і Латвіі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Водна-балотны заказнік Лебядзіны мох
  5. Рэсурсны патэнцыял басейна р. Дняпро Архівавана 5 студзеня 2010.
  6. Палескі прыродны запаведнік
  7. Вярба чарнічная ў Чырвонай Кнізе Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вярба
Катэгорыя·Кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі