wd wp Пошук:

Вялікі камень з адзнакай

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікі камень. Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды. Размешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас. Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырынёй 3,4 м, вышынёй над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб’ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў назад з Балтыйскага шчыта.

Чатырохканцовы крыж

Паводле сведчанняў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 года пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Сякераўцы