wd wp Пошук:

Вялікая французская камея

Вялікая французская камея (фр.: Grand Camée de France) — пяціслаёвая камея з сарданіксу, якая датуецца прыкладна 23 годам н.э. З’яўляецца самай вялікай вядомай антычнай камеяй.

Гісторыя

Дакладнае паходжанне камеі невядома, магчыма, што некаторы час яна знаходзілася ў Візантыі, а затым была набыта Людовікам Святым у Балдуіна II, імператара Лацінскай імперыі. Першым дакументальным пацверджаннем існавання камеі з’яўляецца вопіс скарбніцы Сент-Шапель да 1279 года. У 1343 Філіп VI адправіў твор Папе, які выказаў жаданне агледзець камею, пакуль яе каля 1363 года не вярнуў дафін, будучы Карл V. У 1379 годзе камея вярнулася ў Сент-Шапель да 1791 года, калі кароль вырашыў змясціць яе ў свой кабінет медалёў. У 1804 годзе камея была крадзена, але ўжо ў наступным годзе яе змаглі вярнуць назад.

Камея была вядомая пад назвай фр.: Triomphe de Joseph en Egypte і лічылася, што на ёй намалявана сцэна трыумфу Іосіфа Цудоўнага пры двары фараона, пакуль у сваім лісце рымскаму антыквару і паэту Джыралама Алеандэру ад 23 верасня 1620 года Пейрэск не ідэнтыфікаваў усе намаляваныя на ёй фігуры і не звязаў яе з імем Тыберыя[1].

Апісанне

Кампазіцыя складаецца з 24 персанажаў, размешчаны на трох узроўнях. Ідэнтыфікацыя ўсіх фігур з не можа быць выканана дакладна, аднак лічыцца, што яны адлюстроўваюць членаў дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў, а кампазіцыя ў цэлым сімвалізуе легітымнасць і адзінства імператарскай сям’і. З трох узроўняў, на якіх размешчаны персанажы, верхні сімвалізуе Алімп і заняты абагаўлёнымі памерлымі членамі дынастыі. Гэта Актавіян Аўгуст у цэнтры, злева ад яго Друз II і Германік справа на Пегасе.

Сярэдні ўзровень заняты жывымі. У цэнтры Тыберый, які трымае доўгае жазло і літуус, і яго маці Лівія Друзіла. Сярод нашчадкаў, якія акружаюць іх, адлюстраваны Нерон Юлій Цэзар Германік, прыёмны сын Германіка, Антонія. Справа малодшы сын Германіка, Друз Юлій Цэзар. Крайнія злева Агрыпіна Старэйшая і яе малалетні сын Калігула, які топча груду брані сваімі маленькімі салдацкімі ботамі (лац.: caligae).

Ніжні ўзровень аддадзены пераможаным варварам — парфянам у фрыгійскіх каўпаках і доўгавалосым германцам.

Зноскі

  1. Zwierlein-Diehl, 2007, p. 160

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камеі
Катэгорыя·Гістарычныя каштоўнасці
Катэгорыя·З'явіліся ў 23 годзе
Катэгорыя·Вырабы I стагоддзя