wd wp Пошук:

Сент-Шапель

Святая капела (Сент-Шапель) (фр.: Sainte Chapelle) — капліца-рэлікварый. Знаходзіцца на тэрыторыі былога Каралеўскага палаца (затым Кансьержэры) на востраве Сітэ ў Парыжы. Выканана ў гатычным стылі. Мае невялікія памеры: даўжыня 35 м, шырыня 11 м. Лічыцца адной з самых прыгожых гатычных цэркваў невялікіх памераў. Трэці па наведвальнасці манумент Парыжа.

Гісторыя

Сент-Шапель

Капела была задумана як сховішча рэліквій, вывезеных крыжакамі з разрабаванага падчас крыжовага паходу Канстанцінопаля ў 1239 годзе, сярод іншых, цярновы вянок. Думка займець «цярновы вянок, заліты крывёю Хрыста» здалася вельмі прывабнай каралю Францыі Людовіку IX (Святому). Ён купляе яго, па некаторых дадзеных за 137000 ліўраў, у Лацінскага імператара Балдуіна II, і цярновы вянок вязуць у Парыж. Здабыццё рэліквіі такога рангу прадмета запатрабавала годнага апраўлення, а менавіта пабудовы новай царквы на месцы старой знесенай каралеўскай капліцы Святога Мікалая. Узведзена ў рэкордныя тэрміны, за трыццаць тры месяцы, з 1242 па 1248 года, пад кіраўніцтвам П’ера з Монтрэйля, аднаго з найбуйнейшых дойлідаў готыкі, па ўзоры аналагічнага збудавання пры Сен-Жэрменскім замку. Пабудова каштавала казне 40 тысяч ліўраў, што абыйшлося ў тры разы танней кошту цярновага вянка. Дата закладкі капелы невядомая, але ёсць дакладная дата дня асвячэння Сент-Шапель - 26 красавіка 1248 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·1248 год у Еўропе
Катэгорыя·Храмы Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Капэлы
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·I акруга Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Збудаванні Францыі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Хрысціянскія рэліквіі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Францыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1248 годзе