wd wp Пошук:

Вялікая Восмата

Вялі́кая Во́смата — возера ў Гарадоцкім раёне ў басейне ракі Свіна́, за 33 км на паўночны-захад ад горада Гарадок, сярод лесу.

Плошча паверхні 1,12 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Найбольшая глыбіня возера 8,8 м, сярэдняя 4,6 м. Аб′ём вады 5,21 млн. м³. Плошча вадазбору 203 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на поўначы і поўдні месцамі да 10 м), параслі лесам, які падступае да ўрэзу вады. Літаральная зона вузкая, шырынёй 5—10, на ўсходзе да 10 метраў. Дно пясчанае да глыбіні , да глыбіні 7 м ілістае, глыбей выслана сапрапелем. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,2 га. Возера эўтрофнае, праточнае. Надводная расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 4—90 м, падводная распаўсюджваецца на адлегласці 20—150 м ад берага. На захадзе ў возера ўпадае рака Асмоціца, на поўдні выцякае рака Копань (злучае з возерам Беразінец); злучана пратокай з возерам Малая Восмата.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці