wd wp Пошук:

Вязавік трохлісты

Вязавік трохлісты[3], птэлея трохлістая (Ptelea trifoliata) — кветкавая расліна роду Вязавік (Ptelea) сямейства Рутавыя (Rutaceae).

Батанічнае апісанне

Прыгожы куст ці невялікае дрэўца, да 6 м вышынёй, з круглявай кронай. Маладыя парасткі апушаныя, на наступны год голыя, чырвона-бурыя, старыя галіны цёмна-бурыя. Лісце трайчатае, цёмна-зялёнае, бліскучае, доўга не ападае восенню. Кветкі дробныя, да аднаго сантыметра, зелянява-белыя, з непрыемным пахам, у шчыткападобных суквеццях да васьмі сантыметраў у папярочніку. Плады — крылаткі, падобныя на плады вяза, за што від і атрымаў адну са сваіх назваў, нярэдка амаль усю зіму захоўваюцца на галінах. Плады пры расціранні пахнуць хмелем.

Арэал

Расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі (ад Антарыа да Фларыды і Мінесоты).

У культуры

Самыя распаўсюджаныя дэкаратыўныя формы:

Даволі марозаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы, можа пераносіць невялікую засоленасць. Засухаўстойлівая і мірыцца з умовамі горада. На поўдні аддае перавагу лёгкаму зацяненню. У больш паўночных раёнах пажаданы сонечны цёплы ўчастак.

Значэнне і выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, як падлесак пад дрэвамі з ажурнай кронай. Свежае лісце і маладую кару выкарыстоўваюць у медыцыне, плады — у піваварстве як заменнікі хмелю.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Рутавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны