wd wp Пошук:

Вырвіна

Вырвіна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 5 км на захад ад вёскі Труды

Плошча паверхні возера 1,63 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1,6 км, даўжыня берагавой лініі 9,45 км. Найбольшая глыбіня 22 м. Плошча вадазбору 5,5 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі высокія, пераважна стромкія, парослыя хмызняком. На возеры 2 невялікіх вострава. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Зарастае нязначна. У наваколлі возера адзначаны рэдкі від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — пярэсна еўрапейская[2].

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, судак, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
  2. Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Том 2. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Басейн Сосніцы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта