wd wp Пошук:

Вулічная атлетыка

Элемент «Сцяжок»

Вулічная гімнастыка, ці вулічная атлетыка, таксама во́ркаўт (англ.: Workout (ˈwəːkaʊt) — бел.: трэніроўка) — гэта аматарскі від спорта, частка фізічнай культуры. Складаецца з выканання розных практыкаванняў на вулічных спортпляцоўках, а менавіта на турніках, брусах, шведскіх сценках, рукаходах і іншых канструкцыях, ці зусім без іх выкарыстання (на зямлі). Галоўны акцэнт робіцца на работу з уласнай вагой і развіццём сілы і цягавітасці. Людзі, якія захапляюцца такім спортам, завуць сябе па-рознаму: воркаўтэры, вулічныя (дваровыя) спартсмены, вулічныя гімнасты, турнікмэны і іншае.

Гісторыя развіцця вулічнай гімнастыкі ў СНД

Турнікі і брусы пачалі актыўна ўсталёўвацца на дварах і прышкольных тэрыторыях яшчэ ў часы СССР, галоўным чынам, з мэтай пашырэння фізкультурных практыкаванняў сярод моладзі і тым самым спрыяння здароваму ладу жыцця і фізічнаму развіццю. З гэтай жа мэтай былі ўведзены нарматывы ГПА, у якія таксама ўваходзілі падцягванні на турніку і падыманні з вісу ва ўпор пераваротам ці сілай. Ужо тады многія дзеці пачалі цікавіцца і актыўна займацца на спартыўных пляцоўках. Варта таксама адзначыць, што не ва ўсіх краінах можна знайсці падобныя спартыўныя снарады, усталяваныя на вуліцы.

У 2000-я з развіццём Інтэрнэту таксама павялічыўся абмен інфармацыяй паміж рознымі краінамі. Сталі больш даступнымі навіны і іншая інфармацыя з кожнага кутка планеты. Тым часам на адным з сайтаў, які прапануе паслугі відэахостынга, пачалі з’яўляцца аматарскія відэаролікі[1] з адменнымі трэніроўкамі на вуліцы (англ.: Street workout). Некаторыя з якіх называліся гета-трэніроўкамі (англ.: Ghetto workout), што, магчыма, звязана з тым, што іх выкладвалі ў Інтэрнэт афраамерыканцы з гета. Некаторыя ролікі выклікалі вялікую цікавасць у моладзі па ўсім свеце.

З часам у гэтага захаплення стала з’яўляцца ўсё больш паслядоўнікаў у краінах постсавецкай прасторы, напрыклад, у Расіі[2][3], Казахстане, Беларусі[4] і на Украіне[5][6]. На гэта захапленне моладзі звярнулі ўвагу і ўлады многіх гарадоў, якія пачалі актыўна будаваць адмысловыя пляцоўкі з усімі патрэбнымі спартыўнымі снарадамі і элементамі для заняткаў вулічнай гімнастыкай. Гэты тып аматарскага спорту інакш называюць вулічным фітнесам ці проста вулічнымі трэніроўкамі.

Вулічная гімнастыка ў іншых краінах

Вялікую папулярнасць гэты аматарскі від спорта набывае і ў іншых краінах.

Пляцоўкі

Так, напрыклад, у Польшчы адкрываецца ўсё больш адмыслова абсталяваных пляцовак[7][8], учыняюцца трэнераванні для ўсіх ахвотнікаў[9]. Новыя спартовыя пляцоўкі адкрываюцца ў Партугаліі[10]. У 2014 годзе першыя групы зацікаўленых у развіцці гэтага спорту з’явіліся ў Германіі[11], а ўжо ў 2015 годзе там сталі з’яўляцца адмысловыя пляцоўкі[12]. У тым жа 2015 годзе ўсё актыўней пачалі будаваць пляцоўкі ва Францыі[13]. Групе з Палесціны дабіцца пабудовы пляцоўкі не ўдалося, таму яны яе ўладкавалі саматугам[14]. У Турцыі першая пляцоўка з’явілася ў студзені 2016 года[15].

Спаборніцтвы

У 2013 годзе першы фэст вулічнай гімнастыкі прайшоў у Сербіі[16], спаборніцтвы ў Чэхіі[17].

У 2014 годзе ўнутраныя спаборніцтвы праходзілі ў Польшчы[18].

У 2015 годзе ўнутраныя спаборніцтвы прайшлі ў Іспаніі[19].

Стылі і класіфікацыя вулічнай гімнастыкі

Пашыраныя элементы вулічнай гімнастыкі

Вулічная гімнастыка — Элемент «Гарызонт» (Planche)

Статычныя затрымкі цела

Дынамічныя практыкаванні

Адменнасці спаборніцтваў па вулічнай гімнастыцы

Суддзі — гэта людзі, якія доўгі час трэніруюцца на спартыўных снарадах і на ўласным вопыце дазналіся, ці складана выканаць тое ці іншае практыкаванне.

Існуюць розныя крытэрыі ацэнкі выступлення:

1-ы варыянт: Сіла, відовішчнасць, выразнасць, колькасць элементаў у звязку, харызма[20].

2-і варыянт: Статыка, дынаміка і камбінацыі[21].

Спаборніцтвы могуць ісці:

а) у вольным стылі — кожны паказвае сваю праграму,

б) у фармаце двубоя адзін-на-адзін («батлаў») (англ.: battle — бой, бойка), на якіх два супернікі па чарзе паказваюць сваю праграму і потым суддзі абіраюць лепшага.

Міжнародныя спаборніцтвы і чэмпіянаты

Першы міжнародны чэмпіянат адбыўся ў жніўні 2011 года ў г. Рыга (Латвія), на якім першае месца заняў украінскі спартсмен Яўген Козыр[22]. На чэмпіянаце ў 2012 годзе першае месца заняў — Яўген Качарга (Украіна), Яўген Козыр (Украіна) быў другім, а на трэцяе месцы трапіў Мікалай Лабанаў (Расія)[23]. Яўген Качарга паказаў найлепшае выступленне індывідуальнага стылю — падцягваўся на адной руцэ з 16-кілаграмовай гірай у зубах[24]. У рамках III Суперфіналу кубка свету па вулічнай гімнастыцы, які адбыўся 19 снежня 2015 года 1 месца — Даніэль Лайзанс (Daniels Laizāns) (Латвія); 2 месца — Міхал Мухар’янаў (Расія); 3 месца — Рэмі Грэбці (Rémy Gresteau) (Францыя)[25]

ДатаГорадКраінаТып спаборніцтваў
27-28 жніўня 2011 годаРыгаЛатвіячэмпіянат свету
2 чэрвеня 2012 годаДнепрапятроўскУкраінаміжнародны фэст
4 жніўня 2012 годаРыгаЛатвіячэмпіянат свету
8 снежня 2012 годаМаскваРасіякубак нацый
27 красавіка 2013 годаАстанаКазахстанчэмпіянат свету
29 чэрвеня 2013 годаДнепрапятроўскУкраінаміжнародны фэст
28 ліпеня 2013 годаТулаРасіяміжнародны турнір
3 жніўня 2013 годаРыгаЛатвіячэмпіянат свету
1 снежня 2014 годаАстанаКазахстанчэмпіянат свету
19 снежня 2015 года Масква Расія Міжнародны фэст (Супер Фінал Кубка свету)

Пашыраныя практыкаванні для трэніроўкі

Падцягванне — базавае практыкаванне вулічнай гімнастыкі

Існуюць таксама дадатковыя практыкаванні для ўмацавання асобных цягліц. Так, для развіцця прэса выкарыстоўваюцца практыкаванні на паўторы з апусканнем і падыманнем ног (у некаторых выпадках — робячы скручванні), ці падыманнем і апусканнем корпуса (само цела пры гэтым утрымваецца з дапамогай ног, прыкладам, за брусы).

У большасці практыкаванняў выкарыстоўваецца ў якасці нагрузкі толькі вага спартоўца (калістэніка), аднак у некаторых выпадках ужываюцца розныя ўцяжарвальнікі (у якасці ўцяжарвальніка таксама можа выступаць партнёр)[26].

Спартовыя пляцоўкі для вулічнай гімнастыкі

Пляцоўка для вулічнай гімнастыкі ў Польшчы

Стандартныя элементы, якімі звычайна абсталяваны пляцоўкі для трэнераванняў на вуліцы, гэта:

Цікавыя факты

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Hannibal for King. WorkOut (нявызн.) (20 кастрычніка 2008). Праверана 25 верасня 2013.
  2. Д.Черкудинова. WorkOut: Как клуб по интересам начал продавать снаряды для уличной гимнастики (нявызн.). Hopes&Fears (20 кастрычніка 2013). Праверана 25 верасня 2013.
  3. Е. Васіленка. Уличные турники снова на пике популярности (нявызн.). Першы канал (22 мая 2014).
  4. Вулічны фітнэс(бел.)   (нявызн.)? (недаступная спасылка). 34mag.net (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  5. Н.Грищенко, Е.Коденцов. В Украине появилась альтернатива сигаретам и пиву - street workout(руск.) . Подробности. Телеканал “Интер” (20 кастрычніка 2011). Праверана 25 верасня 2013.
  6. T.Kuslikis. Hannibal For King vs Denis Minin In The Ultimate Freestyle Calisthenic Competition(англ.) . A shot of adrenaline (blog) (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
  7. Street Workout na Bemowie(польск.) . Życie Warszawy (20 кастрычніка 2014). Праверана 2014-19-04.
  8. Bartosz Gubernat. Na bulwarach w Rzeszowie powstanie street workout park. Umowa podpisana(польск.) . Nowiny24 (20 кастрычніка 2014). Праверана 2014-19-04.
  9. Rafał Sumowski. Street workout, czyli własne ciało zamiast ciężarów(польск.) . Trojmiasto.pl (20 кастрычніка 2014). Праверана 2014-19-04.
  10. Parques de Street Workout abrem em Guimarães no âmbito do Orçamento Participativo(парт.) . Correio de Minho (20 кастрычніка 2014). Праверана 2014-19-04.
  11. Peter Beckmann. Trainieren statt trinken und dopen(ням.)  (недаступная спасылка). Westfälische Nachrichten (20 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014. Праверана 2014-19-04.
  12. Ніка Шнур. Deutsche Meisterschaften in Bremen Street-Work-out in Tenever(ням.) . Weser Kurier (16 чэрвеня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.
  13. AMIENS Bientôt une aire de «street workout» au Grand Marais(фр.) . Courrier picard (13 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  14. Sarah Benhaida. VIDEO: Inspired by Swedish fitness trend, youth bring “street workout” to Gaza(англ.) . Your Middle East (19 жніўня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.
  15. Kastamonu’da ‘Street Workout’ Parkuru Yapıldı(тур.) . Haberler.com (13 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  16. M. Joksimović. Prvi Street Workout festival u Tašmajdanskom parku(серб.)  (недаступная спасылка). 24sata.rs (14 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2016. Праверана 15 студзеня 2016.
  17. Lucie Žemberyová. Street Workout Battle Brno 2013 - reportáž a fotogalerie(чэшск.) . Ronnie.cz (20 кастрычніка 2014). Праверана 2016-15-01.
  18. Michał Maliszewski. Reprezentacja radzyńskiego Street Workout na zawodach w Poznaniu(польск.) . Iledzisiaj.pl (20 кастрычніка 2014). Праверана 2014-19-04.
  19. JÉSSICA SOTO. El Street Workout atrae a jóvenes de toda España al Silo del Cereal(ісп.) . Ideal (1 чэрвеня 2015). Праверана 15 студзеня 2016.

  20. Д.Салаўёў. Заснавальнік workout (нявызн.). Вялікі спорт № 9(65) (20 кастрычніка 2013). Праверана 27 верасня 2013.
  21. Е.Парфёнава. Адбор на Чэмпіянат свету па ўоркаўце 2014 стартаваў (нявызн.) (недаступная спасылка). Men’s health (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014. Праверана 14 студзеня 2015.

  22. Українець Євген Козир переміг на чемпіонаті Світу зі Street Workout (+фото, відео)(укр.)   (нявызн.)?. kr2012 (20 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
  23. А.Барысаў. Чэмпіянат свету па Street Workout у Рызе 2012(руск.)  (недаступная спасылка). Big Workout (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.

  24. Я.Маркін. Украінская зборная па ўоркаўце прывезла з Масквы перамогу(руск.) . Сегодня.ua (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 11 кастрычніка 2013.
  25. Валерыя Яўсенькіна. Расійскі атлет - срэбны прызёр Суперфіналу кубка свету па ўоркаўце(руск.)  (недаступная спасылка). Студэнцкі спорт (20 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2018. Праверана 2015-29-12.

  26. Дзяніс Мінін: як без грошай і спартзалы пабудаваць прыгожае цела (нявызн.). Часопіс XXL (20 кастрычніка 2012). Праверана 1 кастрычніка 2013.
  27. Ўоркаўт у Бабруйску(нявызн.) . Belsat TV (4 ліпеня 2014). Праверана 21 снежня 2017.
  28. Расійскія вайскоўцы асвояць кросфіт і ўоркаўт(нявызн.)  (недаступная спасылка). Вайскова-прамысловы кур’ер (24 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 15 студзеня 2016.
  29. Фiтнес нашага двара(нявызн.) . Рэспубліка (19 мая 2017). Праверана 21 снежня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Здаровы лад жыцця
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы