wd wp Пошук:

Фітнес

Веласіпедысты-аматары
Гульня ў міні-футбол

Фі́тнес (англ.: fitness, ад дзеяслова «to fit» — адпавядаць, быць у добрай форме) — у шырэйшым сэнсе — гэта агульная фізічная падрыхтаванасць арганізма чалавека.

Апісанне

Фізічная падрыхтаванасць складаецца з наступных элементаў:

Кірункі

Пілонная гімнастыка
Фітнес на роліках
Аквааэробіка
Скандынаўская хада
Кросфіт
Фітбол
Фітбокс
Зумба-аэробіка

У залежнасці ад ключавога стылю танца вылучаюць:

Трэнераванні вядуць ў хуткім тэмпе пад музыку, што адпавядае таму ці іншаму стылю. Танцавальная аэробіка вельмі прывабная, эмацыйная і мае вялікія перспектывы, аднак у навікоў увесь час узнікаюць цяжкасці з каардынацыяй уласнага цела.

Аздараўленчая методыка

У вузкім сэнсе фітнес — гэта аздараўленчая методыка, што дазваляе змяніць формы цела і яго вагу і надоўга замацаваць дасягнуты вынік. Яна складаецца з фізічных трэнераванняў у спалучэнні са слушна падабранай дыетай. І практыкаванні, і дыета у фітнесе падбіраюцца індывідуальна — у залежнасці ад супрацьпаказанняў, веку, стану здароўя, будовы і адметнасцяў цела. Існуе таксама шэраг спаборніцкіх спартыўных дысцыплін (фітнес, атлетычны фітнес, боды-фітнес і г.д.), якія маюць агульную назву фітнес і з’яўляюцца варыянтамі (катэгорыямі) спаборніцкага бодыбілдынгу[5].

У сувязі з узростам папулярнасці новых, так званых экстрэмальных відаў спорта, некаторыя методыкі падрыхтоўкі, прынятыя ў іх, ужываюцца ў якасці аднаго з тыпаў фітнесу.

Фітнес увайшоў у беларускую моду з адкрыццём меж і перабудовай. Беларускае слова «фітнес» з’яўляецца транслітарацыяй англійскага слова fitness.

У апошнія гады ва ўсім свеце сярод дзяўчын набірае папулярнасць фітнес-матывацыя, якая ставіць галоўнай мэтай стварэнне ідэальнай фігуры. Яркімі прадстаўнікамі гэтага кірунку з’яўляюцца інструктары Джэніфер Ніколь Лі, Джэн Сэлтар, Ана Чэры і іншыя.[6][7][8][9][10]

У Расійскай Федэрацыі з 2013 года збіраюць навуковыя канферэнцыі па фітнесе. Арганізатар — Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуска Алеся Вазміцель выйграла чэмпіянат свету па танцы на шасце Архівавана 6 кастрычніка 2011.
  2. The 7 best fat-blasters
  3. David Weck — CEO, Founder, Inventor Архівавана 9 кастрычніка 2017.
  4. BOSU — BOSU Ball Elite — BOSU Balance Trainer
  5. Upstream fitness: age breaking technique Архівавана 23 верасня 2015.
  6. Fitness Motivation Архівавана 17 мая 2017.
  7. Fitness Motivation
  8. Helping you reach your fitness goalsevery step of the way!
  9. Fitness Motivation Today Архівавана 29 верасня 2017.
  10. Fitness Motivation. The Real Secret For Fitness Motivation

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фітнес
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Здаровы лад жыцця