wd wp Пошук:

Всем на планете

«Всем на планете» (бел.: Усім на планеце) — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1978 годзе.

Гісторыя стварэння

Свой першы альбом вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры» выпусціў у 1978 годзе. Выхаду пласцінкі «Всем на планете» папярэднічаў сінгл «Кася», які быў выдадзены на гнуткай пласцінцы і ўключаў тры песні. У паўнафарматны альбом увайшлі 9 кампазіцый, сярод якіх была песня Аляксандры Пахмутавай «Гимн Земле». Яна была прапанавана кіраўніку калектыву Валянціну Бадзьяраву лідарам «Песняроў» Уладзімірам Мулявіным і прызначалася для выступлення калектыву ў 1977 годзе на Усесаюзным конкурсе савецкай песні, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніка. З гэтай песняй «Сябры» сталі лаўрэатамі, заняўшы трэцяе месца, і сам «Гимн Земле» таксама быў удастоены звання лаўрэата ў катэгорыі новых песень.[1]

Спіс кампазіцый

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Всем на планете» С. Кірсанаў[uk]В. Бадзьяраў 2:58
2. «Кася» А. ПашкевічІ. Лучанок 3:42
3. «Цветок любви» П. ПчалінцаўВ. Цакадзэ 3:21
4. «Марыя» К. КамейшаМ. Сацура 3:36
5. «Гимн Земле» М. Дабранраваў[ru]А. Пахмутава 5:51
6. «Баллада о сожженной деревне» А. ВярцінскіВ. Бадзьяраў 6:35
7. «Мне снится лето» А. КірылаўН. Падгорнаў 3:46
8. «Белый снег» Л. ПалейВ. Успенскі 4:20
9. «Не обижайся» М. ПляцкоўскіЯ. Дубравін[ru] 3:52

Удзельнікі запісу

Крытыка

Зноскі

  1. Белорусский винил. Часть 1(руск.) . Telegraf.by (17 ліпеня 2013). Праверана 4 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Альбомы 1978 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы «Сяброў»
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: музычны альбом)