wd wp Пошук:

Восіп Антонавіч Казлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі. Во́сіп (Ю́заф) Анто́навіч Казло́ўскі (1757, засценак Казлоўскі, Прапойскае староства, цяпер Слаўгарадскі раён — 27 лютага (11 сакавіка) 1831, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — беларускі, польскі і расійскі кампазітар , арганіст.

Біяграфія

3 беларускай шляхты. 3 1768 г. вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле Св. Яна. У 17731778 гг. настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай, бываў у рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме. У 1780-я г. па запрашэнні Р. А. Пацёмкіна пераехаў у Пецярбург, дзе хутка заваяваў усеагульнае прызнанне і аўтарытэт як кампазітар і арганізатар музычнага жыцця расійскай сталіцы (з 1799 г. «інспектар музыкі» імператарскіх тэатраў, з 1803 г. «дырэктар музыкі»). Тут сустракаўся з Міхалам Клеафасам Агінскім, выдаваў яго творы. У пачатку XIX ст. наведваў яго маёнтак Залессе на Гродзеншчыне, напісаў там музыку да спектакля «Дажынкі ў Залессі». Бываў у Гарадзішчы ў сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму[заўв 1]. Пасля 1819 г. пераехаў у Прапойск (цяпер Слаўгарад), дзе працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава.

Творчасць

Папулярнасць і славу Казлоўскаму як кампазітару прынёс святочны паланэз «Гром перамогі, гучы», напісаны з нагоды ўзяцця Ізмаіла ў 1791 г., які фактычна стаў дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. Яго творы напісаны пераважна ў новых для тагачаснага рускага музычнага мастацтва жанрах: «Рэквіем» (1798 г., на смерць апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага), аркестравыя і фартэпіянныя паланэзы, лірычныя песні-рамансы, у т.л. 30 «Расійскіх песень», меладрамы (музыка да трагедый Ж.Расіна, У. А. Озерава, Я. Б. Княжніна, А.Грузінцава і іншыя).

Ён наблізіў жанр «трагедыі на музыцы» да оперы. Адзін з пачынальнікаў рускага раманса. Аўтар уверцюр і антрактаў для аркестра, якія падрыхтавалі глебу для рускага праграмнага сімфанізму.

Казлоўскі лічыцца класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы, з’яўляецца правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылявых плыняў у рускім мастацтве, якія спрыялі яго «вестэрнізацыі» і якаснаму ўздыму. Галоўныя вобразна-эмацыянальныя сферы музыкі Казлоўскага — прыўзнята-святочная, трагедыйная («бетховенская») і лірыка-сентыментальная. У творах спалучаюцца рысы класічнага і рамантычнага светаадчуванняў. Творчасць Казлоўскага, знітаваная з культурамі Беларусі, Польшчы і Расіі, з’яўляецца яркім і дасканалым узорам мастацтва пераходнай пары, што падрыхтавала наступленне ўласна рамантычнай эпохі.

Заўвагі

  1. Гэтае меркаванне В. Дадзіёмавай спрэчнае. У аркестры двара Гарадзішча Людвіка Ракіцкага ігралі бацька і сын Казімір і Антоні Казлоўскія, гл.: НГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 77, а таксама старонку Тэльман.

Зноскі

  1. 1 2 3 Г. Риман Козловский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 647.
  2. 1 2 Н. Л—ский Козловский, Иосиф Антонович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 41–42.
  3. Н. С. Козловский, Осип Антонович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 602.
  4. 1 2 Козловский Осип Антонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Менскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Кампазітары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары рэквіемаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Арганісты Расіі
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Арганісты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1757 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Арганісты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганісты Польшчы
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя