wd wp Пошук:

Востраў сабак

«Во́страў саба́к» (англ.: Isle of Dogs) — амерыканскі лялечны анімацыйны фільм рэжысёра Уэса Андэрсана. Прэм’ера мультфільма адбылася ў межах асноўнага конкурса Берлінскага кінафестывалю 15 лютага 2018 года[2]. За працу над карцінай Уэс Андэрсан быў узнагароджаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру на Берлінскім кінафестывалі. Па стане на жнівень 2018 года мультфільм займае 13-е месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў[en].

Сюжэт

Японія, недалёкая будучыня. Паводле ўказу мэра горада Мегасакі з-за эпідэміі «сабачага грыпу» ўсіх сабак перавозяць у каранцін на аддалены востраў-звалку. Сярод дэпартаваных аказваецца і хатні сабака 12-гадовага хлопчыка Атары, які знаходзіцца пад апекай карумпіраванага мэра. Атары адпраўляецца на мініяцюрным лятальным апараце на востраў, каб знайсці і ўратаваць свайго вернага сябра, сабаку па прозвішчы Спотс. Аднак, падляцеўшы да вострава, Атары церпіць крушэнне. Яго знаходзяць пяць мясцовых сабак: Шэф, Рэкс («Кароль»), Бос, Дзюк («Герцаг») і Кінг («Кароль»). Яны выклікаюцца дапамагчы Атары ў пошуках і абараніць яго ад японскіх улад, якія праследуюць хлопчыка, каб вярнуць яго дамоў.

Вытворчасць

Уэс Андэрсан на Берлінскім кінафестывалі.

У кастрычніку 2015 года Андэрсан абвясціў, што ён збіраецца вярнуцца да анімацыі і зняць фільм пра сабак[3] пры ўдзеле Эдварда Нортана, Браяна Крэнстана і Боба Балабана[4][5].

Вытворчасць пачалася ў кастрычніку 2016 года ў Англіі[6][7].

23 снежня 2016 года Fox Searchlight Pictures набыла правы на распаўсюджванне фільма па ўсім свеце, абвясціўшы яго выхад на экраны ў 2018 годзе[8][9][10].

4 снежня 2017 года аргкамітэт 68-га Берлінскага кінафестывалю абвясціў, што «Востраў сабак» адкрые асноўную конкурсную праграму фестывалю, што і адбылося 15 лютага 2018 года. Такім чынам, «Востраў сабак» стаў першым у гісторыі фестывалю мультфільмам, які быў выбраны ў якасці фільма адкрыцця Берлінале.

Зноскі

  1. Isle of Dogs (2018)(англ.) . «Box Office Mojo». Праверана 28 жніўня 2018.
  2. Isle of Dogs (2018)(англ.) . «Internet Movie Database». Праверана 28 жніўня 2017.
  3. Alex Osborn. Wes Anderson to Direct Stop-Motion Animated Film About Dogs(англ.)  (12 кастрычніка 2015). Праверана 28 жніўня 2018.
  4. Dan Casey. EXCLUSIVE: JEFF GOLDBLUM, BRYAN CRANSTON, AND MORE TO STAR IN WES ANDERSON’S STOP-MOTION ANIMATED DOG MOVIE(англ.)  (недаступная спасылка). «Nerdist» (12 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2015. Праверана 28 жніўня 2018.
  5. Rodrigo Perez. Wes Anderson’s Next Movie Is A Stop-Motion Animated Film About Dogs; May Also Do An Anthology Movie(англ.) . «IndieWire» (9 кастрычніка 2015). Праверана 28 жніўня 2018.
  6. Wes Anderson Confirms His Stop-Motion Animated Dog Movie Is In Production(англ.) . «Collider.com» (27 кастрычніка 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  7. Britt Hayes. Wes Anderson Is Currently Filming His New Stop-Motion Animated Movie About Dogs(англ.) . «Screen Crush» (27 кастрычніка 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  8. Nancy Tartaglione. Fox Searchlight Takes World Rights On Wes Anderson’s ‘Isle Of Dogs’(англ.) . «Deadline.com» (22 снежня 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  9. Tom Grater. Fox Searchlight takes world rights to Wes Anderson’s ‘Isle Of Dogs’(англ.) . «Screen International» (22 снежня 2016). Праверана 28 жніўня 2018.
  10. Dave McNary. Wes Anderson’s ‘Isle of Dogs’ Bought by Fox Searchlight for 2018 Release(англ.) . «Variety» (22 снежня 2016). Праверана 28 жніўня 2018.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Фільмы на японскай мове
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла
Катэгорыя·Лялечныя мультфільмы
Катэгорыя·Фільмы Уэса Андэрсана
Катэгорыя·Мультфільмы пра сабак
Катэгорыя·Антыўтопіі
Катэгорыя·Фільмы 2018 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Мультфільмы ЗША
Катэгорыя·Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША
Катэгорыя·Прыгодніцкія фільмы
Катэгорыя·Кінакамедыі
Катэгорыя·Фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы пра Японію
Катэгорыя·Мультфільмы 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта