wd wp Пошук:

Вольфганг Кетэрле

Вольфганг Кетэрле (ням.: Wolfgang Ketterle; 21 кастрычніка 1957, Гайдэльберг) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001), сумесна з Эрыкам Корнелам і Карлам Віманам.

Біяграфія

Вольфганг Кетэрле быў другім дзіцем у сям’і. Скончыў курсы падрыхтоўкі да ўніверсітэту ў гімназіі імя Бунзена ў Гайдэльбергу. У 1976 г. прыступае да вывучэння фізікі ў Гайдэльбергскім універсітэце. Пасля абароны перадыплома пераходзіць у Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт, дзе пачынае займацца тэарэтычнай фізікай. У 1982 г. абараняе дыплом па тэме рэлаксацыі спіна ў неўпарадкаваных матэрыялах і пераходзіць у інстытут квантавай оптыкі таварыства Макса Планка ў Гархінгу. Пасля пераходзіць у Мюнхенскі ўніверсітэт імя Людвіга Максіміліяна ў групу Герберта Вальтэра, дзе ў 1986 г. абараняе дысертацыю па тэме «Спектраскапія гідрыдаў гелію і трохатомных малекул вадароду».

Пасля знаходжання ў Гархінгу Кетэрле вяртаецца ў Гайдэльберг, дзе на кафедры Юргена Вольфрума праводзіць даследаванні па рухавіках унутранага згарання. У 1990 г. ён зноў змяняе галіну дзейнасці і перасяляецца ў ЗША, каб у групе Дэйва Прытчарда працаваць над задачай астуджэння лазерам. У 1993 г. ён далучыўся да фізічнага факультэта МТІ, дзе да гэтага часу займае кафедру фізікі, падтрыманага фондам імя Джона Мак-Артура.

У 1986 г. Кетэрле ажаніўся з Габрыелай Заўэр, з якой ён быў знаёмы яшчэ са школьнай лавы. У яго трое дзяцей - Іонас (н. 1986), Іагана (н. 1988) і Хольгер (р. 1992)

Дасягненні

Падчас аспірантуры Кетэрле ўдалося даказаць існаванне гідрыда гелію (HeH) і ўпершыню атрымаць спектры гэтай малекулы. Падчас постдокаўскай працы ў Гархінгеу яму ўдалося цалкам растлумачыць гэтыя спектры. Пазней Герберт Вальтэр апісаў яго працу адзіным сказам: «Ён стварыў новую галіну фізікі і сам жа яе заняў».

У 1995 г. Кетэрле быў адным з першых, каму ўдалося стварыць кандэнсат Бозэ - Эйнштэйна. У 1997 г. ён прадэманстраваў атамны лазер. У 2001 г., сумесна з Эрыкам Корнелам і Карлам Віманам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за эксперыментальнае назіранне бозэ-эйнштэйнаўскай кандэнсацыі ў разрэджаных газах атамаў шчолачных металаў і за першыя фундаментальныя даследаванні ўласцівасцей такіх кандэнсатаў».

Узнагароды

  1. Wolfgang Ketterle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wolfgang Ketterle // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Wolfgang Ketterle // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. http://www.haw.uni-heidelberg.de/akademie/member.en.html?id=103 Праверана 12 верасня 2015.
  6. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны