wd wp Пошук:

Вольга Васілеўна Дзёмкіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзёмкіна. Вольга Васілеўна Дзё́мкіна-Пасо́ (фр.: Olga Demkina-Passot; 30 красавіка 1953, в. Забаенне, Чашніцкі раён[1], Віцебская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Пасля пяці класаў Красналуцкай школы Вольга паехала вучыцца ў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, якую скончыла ў 1977 годзе. У 1977 годзе скончыла аддзяленне тканін і мадэліравання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Скончыла аспірантуру пры Беларускай акадэміі мастацтваў. Адраджала і ўзначальвала кафедру «Габелен і мадэляванне» Акадэміі мастацтваў[1].

Працавала на Мінскім вытворча-мастацкім камбінаце з 1979 года[2].

У 1996 годзе паехала на выстаўку ў Францыю, дзе разам з Аляксандрам Фінскім прадстаўлялі беларускую творчасць. Там пазнаёмілася з будучым мужам, да якога пераехала неўзабаве. Пражывае ў Францыі, недалёка ад Ліёна[3].

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1988 года, член Саюза мастакоў Францыі.

Творчасць

«Зорка Палын». 1991
«Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей Палесся». 1989

У тэхніцы габелену стварае творы на тэмы беларускай мінуўшчыны («Рэха», 1977, «Песня з мінулых стагоддзяў», 1978, «Ветразь міру», 1986, «На строме часу», 1986, «Малітва», 1992), чарнобыльскай трагедыі («Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей Палесся», «Крыніца часу», абедзве 1989, «Узыходжанне», 1990, «Зорка Палын», 1991, «Таямніца святла», 1995), космасу і сусвету («Пакланенне зоркам», 1992, «Песня вятроў», 1996)[2]. Таксама стварыла габелен «Сіротка»; занавес сцэны ў Нясвіжскім палацы культуры (72 м2); габелен плошчай 175 м² і 75 м² у саўгасе «Белавежскі» пад Камянцом; габелен «Рагнеда» ў Заслаўскім краязнаўчым музеі; габелены ў Нацыянальным гістарычным музеі. Габелен Дзёмкінай «Панадпрыпяцкая завіруха» ўпрыгожвае беларускае пасольства ў Парыжы. Працуе над маштабным праектам «Мадонны пяці кантынентаў», а таксама над габеленам для Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля, прысвечаным яго заснавальніку Мікалаю Крыштафу Радзівілу «Сіротку»[1].

Габелен «Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей Палесся» прысвечаны сястры мастачкі, якая стала ахвярай чарнобыльскай трагедыі. На габелене — жанчыны ў жалобе: з-за радыяцыйнага абпраменьвання яны змушаныя пазбавіцца плода, які выношвалі з такой любоўю. Поўныя смутку вочы мацярок зямлі беларускай, апаленых Чарнобылем[4].

У работах «Дажынкі», «Гуканне вясны», «Купалле», «Паганскія сімвалы», «Гімн лілеям» (усе 1990-я г.) тактоўная спроба расшыфраваць знакавую сістэму беларускага арнаменту[2].

Стварыла сцэнічныя касцюмы для ансамбляў «Песняры»Юрыем Піскуном), «Жалейка», «Зорачка», «Купалінка» і інш[2]. Па ўспамінах Дзёмкінай, шляхетныя касцюмы для «Песняроў» розныя камісіі нас не разумелі і крытыкавалі, бо тады беларусаў успрымалі выключна як сялянскую нацыю. Толькі дзякуючы падтрымцы міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча гэтыя касцюмы зацвердзілі[3].

У Красналуках зараз захоўваюцца тры работы Вольгі Дзёмкінай: партрэты яе маці і бацькі і эскіз песняроўскіх касцюмаў. У мясцовай школе збіраюць матэрыялы для прысвечанай ёй экспазіцыі[2].

Узнагароды

Узнагароджана двума залатымі медалямі міжнароднай акадэміі мастацтва і літаратуры «Лютэс»[lb] у Парыжы, дыпломам Нацыянальнай асамблеі Францыі[1].

Сям’я

У шлюбе з французскім музынкатам Жоржам Пасо.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Дзёмкіна Вольга Васільеўна
  2. 1 2 3 4 5 Г. А. Фатыхава. Дзёмкіна Вольга Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  3. 1 2 Художник Ольга Демкина: сердце мое во Франции, душа в — Беларуси. Оксана ЯНОВСКАЯ / 20.10.2014 Архівавана 23 кастрычніка 2020.
  4. Галія Фатыхава. Памяць праз вобраз // Літаратура і мастацтва № 16 20 красавіка 2012 г

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі-габеленісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў