wd wp Пошук:

Вольга Анатольеўна Уласава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласава.

Вольга Анатольеўна Уласава (нар. 12 лютага 1977, Гродна) — галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце, член прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Біяграфія

Пачала займацца спартыўнай гімнастыкай у трэнера Ірыны Бараноўскай, пазней разам з ёй перайшла ў скачкі на батуце. Лічылася перспектыўнай спартсменкай. У 1993 годзе па запрашэнні трэнера Уладзіміра Швальбо пераехала ў Віцебск.

З 2000 года працуе старэйшым трэнерам-выкладчыкам у дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установе «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1».

З’яўляецца суддзёй міжнароднай катэгорыі, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю трэнера-выкладчыка па скачках на батуце. Займае пасаду намесніка старшыні Прэзідыума Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.

Вольга Уласава падрыхтавала 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 9 майстроў спорту, 24 кандыдаты ў майстры спорту. Яе вучні ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Сярод яе выхаванцаў — алімпійскія чэмпіёны Уладзіслаў Ганчароў (Рыа-дэ-Жанэйра, 2016) і Іван Літвіновіч (Токіа, 2020), пераможцы і прызёры першынстваў свету і Еўропы Арцём Смірноў, Антон Шайко, Арцём Жук, Мікіта Форменка, Мікіта Ільін, Себасцьян Станкевіч, Кацярына Яршова, Паліна Шадзько і іншыя.

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1].

Узнагароды і званні

Узнагароджана ордэнам Айчыны II (2022)[2] і III ступеняў (2016), медалём «За працоўныя заслугі» (2014). Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» (2019)[3], «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» (2016) і ганаровым званнем Віцебскага аблвыканкама «Чалавек года Віцебшчыны» (двойчы: 2014, 2016) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2017) — за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы[4]. Мае нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2014).

Прызнана найлепшым трэнерам Беларусі 2016 года — пераможцам адпаведнай катэгорыі конкурса «Трыумф. Героям спорта»[5].

Зноскі

  1. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2019 года № 163 «Аб узнагароджанні» Архівавана 7 мая 2021.
  4. Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года
  5. Белорусский спортивный «Оскар»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)