wd wp Пошук:

Войскі сельсавет

Во́йскі сельсавет (руск.: Войский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войская.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Агародніцкага сельсавета[1].

14 красавіка 1964 года ўтвораны зноў з часткі скасаванага Агародніцкага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы)[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Гершоны і Русілы (зліліся з вёскай Лісоўчыцы)[3]. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Камянецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[4]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[5]. 16 верасня 2008 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны, Кашчэнікі і Шастакова[6].

Населеныя пункты

Населеныя пункты ў межах сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекі[7], з іх 81,1 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 6,5 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 16 сентября 2008 г. № 149 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Войскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе