wd wp Пошук:

Сюлкі

Сю́лкі[2] (трансліт.: Siulki, руск.: Сюлки) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на правым беразе ракі Крывулі. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчаны за 6 км на захад ад Каменца.

Да 14 красавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ратайчыцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Камянецкага сельсавета[4].

Паселішча злучана дарогамі з вёскамі Жылічы і Селяховічы.

Пахавальня

У мінулым у вёсцы стаяла драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, ад якой да мінулага часу засталіся толькі рэшткі. Захавалася таксама цагляная брама.

На ўскраіне вёсцы знаходзіцца парк пры былой сядзібе Пашкевічаў з сажалкай і рэшткамі гаспадарчых пабудоў.

У кіламетры ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі ў лясным масіве знаходзіцца гара Памір — 174,8 м над узроўнем мора.

Зноскі

  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сі́лкі
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Войскі сельсавет
Населеныя пункты Камянецкага раёна