wd wp Пошук:

Возера-Пойма

Во́зера-По́йма[1] (трансліт.: Voziera-Pojma, руск.: Озеро-Пойма) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 8 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 56 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На паўднёвай ускраіне рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка

Побач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года акупанты спалілі 19 двароў. На фронце загінулі 11 жыхароў мястэчка. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт По́ймы, мн.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашалёўскі сельсавет
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных