wd wp Пошук:

Вецер

Парусны карабель — рухаецца ветрам

Вецер — струмень паветра або іншых газаў, якія складаюць атмасферу. На Зямлі вецер узнікае як вынік агульнай цыркуляцыі атмасферы. Звычайна вецер бывае вызваны розніцай атмасфернага ціску і накіраваны ад зоны высокага ціску да зоны нізкага ціску. Але ў сярэдніх геаграфічных шыротах з-за сілы Карыёліса вецер вее звычайна па лініі аднолькавага ціску. Тэрмін «вецер» звычайна ўжываецца ў метэаралогіі для акрэслення гарызантальнага складніка ветру. Вецер — адзін з асноўных элементаў фарміравання надвор’я, з гэтай прычыны метэаролагі вельмі дакладна вымяраюць хуткасць ветру (у м/с) і кірунак. Кірунак ветру мае назву таго боку, з якога вее, напрыклад, калі вецер вее з поўначы на поўдзень, ён мае назву паўночны.

Шматгадовыя назіранні за кірункам ветру адлюстроўваюць у выглядзе своеасаблівага графіка — ружы вятроў.

Выкарыстанне ветру чалавекам

Вецер выкарыстоўваецца для выпрацоўкі энергіі з дапамогай ветравых турбін.

Вымярэнне ветру

Для вымярэння ветру ўжываюць анемомер. Таксама вецер вымяраецца з дапамогай штучных спадарожнікаў (тэледэтэкцыі), з дапамогай назірання за хуткасцю перамяшчэння хмар, з дапамогай радара, з дапамогай метэаралагічных зондаў і г. д.

За межамі Зямлі

Сонечны вецер

Асноўны артыкул: Сонечны вецер

Адбіцця сонечнага ветру геліапаузай

Сонечный вецер з’яўляецца рухам не паветраа, а вельмі разрэджанай плазмы, якая выкідаецца з атмасферы Сонца (ці іншай зоркі) з сярэдняй хуткасцю каля 400 км/с (ад 300 да 800 км/с на розных участках). Ён складаецца пераважна з асобных электронаў і пратонаў. Гэтым часціцам ўдаецца пераадолець гравітацыйнае поле Сонца дзякуючы высокай тэмпературы кароны[1] і іншых, не да канца зразумелых працэсаў, якія надаюць ім дадатковую энергію. Сонечны вецер ўтварае геліасферу, велізарны ўчастак міжзорнай прасторы вакол Сонечнай сістэмы[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Dr. David H. Hathaway The Solar Wind(нявызн.). National Aeronautic and Space Administration Marshall Space Flight Center (2007). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 19 сакавіка 2009.
  2. A Glowing Discovery at the Forefront of Our Plunge Through Space(нявызн.), SPACE.com (15 сакавіка 2000). Праверана 24 мая 2006. Архівавана 11 студзеня 2001.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Метэаралогія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вятры