wd wp Пошук:

Вестник Народного комиссариата просвещения

«Вестник Народного комиссариата просвещения» — часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастрычніка 1921 да лістапада 1922 гг. у Менску на рускай мове, меў асобны аддзел на беларускай мове. У 1921 г. надрукаваны 2 нумары, у 1922 г. выходзіў штомесяц або раз у 2 месяцы здвоенымі нумарамі. Асвятляў пытанні ліквідацыі непісьменнасці, правядзення школьнай рэформы, развіцця асветы, вышэйшай школы, беларускай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы. Надрукаваны артыкулы У. Пічэты «Навейшая гісторыя Беларусі ў замежнай гісторыка-палітычнай літаратуры» (1921, № 1), «Новыя работы па гісторыі Беларусі» (1921, № 2, 1922, № 1 — 4), «Менскае таварыства гісторыі і старажытнасцей» (1921, № 2), «М.Багдановіч як гісторык беларускага адраджэння» (1922, № 5, 6), У.Ігнатоўскага «Наркамат асветы Беларусі і беларуская культура» (1921, № 1), «Беларускае культурна-нацыянальнае пытанне ў БССР» (1922, № 2 — 4), Я. Коласа «Цені прошлага» (1922, № 1 – 6), З. Бядулі «Батлейка» (1922, № № 3 – 4) і «Беларускі тэатр» (1922, № 5 – 6), рэцэнзія Я.Карскага на працу М. Янчука «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» (1922, № 9 – 10).

Літаратуры

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1921 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Газеты Мінска на рускай мове
Катэгорыя·Газеты Мінска на беларускай мове
Катэгорыя·1922 год у Мінску
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1922 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта