wd wp Пошук:

Верцынгетарыг

Верцынгетарыг і Цэзар
Помнік Верцэнгеторыгу ў Алезіі

Верцынгетарыг або Верцынгетарыкс (лац.: Vercingetorix) (82 да н.э. — 46 да н.э.) — правадыр кельцкага племя арвернаў у Галіі. Яго імя на гальскай азначае «ўладар над» (ver-rix) «воінамі» (cingetos).

Біяграфія

Сын правадыра арвернаў Кельтыла, пакаранага смерцю па абвінавачванні ў жаданні кіраваць усёй Галіяй.

Паводле некаторых здагадках, навучаўся ў Брытаніі ў друідаў, а таксама, магчыма, служыў у рымскай арміі. Паводле сведчання Дыяна Касія, быў сябрам Цэзара.

Падчас Гальскай вайны Верцынгетарыг узначаліў паўстанне аб’яднаных гальскіх плямёнаў супраць Цэзара ў 52 да н.э.

Як піша Юлій Цэзар у сваіх «Запісках пра Гальскую вайну», Рым забяспечыў сваю ўладу над кельцкімі плямёнамі па-за межамі рымскай правінцыі Нарбонская Галія ужываннем палітыкі «падзяляй і валадар». Верцынгетарыг, насупраць, аб’яднаў плямёны і ўжыў тактыку нападу на рымскія войскі з наступным адыходам у натуральныя ўмацаванні. Акрамя таго, паўстанне стала адным з першых зарэгістраваных прыкладаў выкарыстання стратэгіі «выпаленай зямлі», калі паўстанцы спальвалі гарадскія паселішчы, каб пазбавіць рымскія легіёны правіянта.

Нягледзячы на першапачатковы поспех пры Герговіі, паўстанцы былі ўрэшце акружаны ў крэпасці Алезія ў цэнтральнай Галіі (сучасны Аліз-Сент-Рэн каля Семюра, Францыя). Верцынгетарыг заклікаў на дапамогу іншыя гальскія плямёны, але Юлій Цэзар арганізаваў падвойнае кальцо аблогі вакол Алезіі, што дазволіла яму разбіць па частках абложаных і іх саюзнікаў, якія прыйшлі ім на выручку.

Пасля таго, як усе спробы прарваць рымскія ўмацаванні не далі вынікаў, паўстанцы здаліся. Верцынгетарыг быў сярод іншых трафеяў дастаўлены ў Рым, дзе правёў пяць гадоў у зняволенні, а пасля ўдзелу ў трыўмфальнай працэсіі ў 46 да н.э. быў задушаны (паводле іншых крыніцах, абезгалоўлены).

У мастацтве

Гл. таксама

Зноскі

  1. Верцингеторикс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 93.
  2. Верцингеторикс // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 6. — С. 332–333.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118804170 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Варвары, якія ўдзельнічалі ў Гальскай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў 46 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі кельтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 80 годзе да н.э.
Катэгорыя·Ворагі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме