wd wp Пошук:

Верхнія Альпы

Верхнія Альпы (фр.: Hautes-Alpes) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Парадкавы нумар 5. Адміністрацыйны цэнтр — Гап. Насельніцтва 121 тыс. чалавек (98-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5549 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Дзюранс, Бюэш, Клары, Боек, Северэс.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 30 кантонаў і 177 камун.

Гісторыя

Альпы Верхнія — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Верхнія Альпы