wd wp Пошук:

Кантоны Францыі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кантон. Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Францыі Канто́н (фр.: Canton) у Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе акругі, якая ў сваю чаргу ахоплівае некалькі камун (прынамсі ў сельскай мясцовасці — у гарадах, насупраць, адна камуна можа адпавядаць некалькім кантонам). Усяго ў Францыі налічваецца 4054 кантона, уключаючы 175 заморскіх.

Функцыі кантонаў

Кантоны ў першую чаргу з’яўляюцца структурнай асновай выбарчай сістэмы. Кожны кантон абірае свайго прадстаўніка ў Генеральны савет адпаведнага дэпартамента. Інакш арганізаваны толькі савет Парыжа.

Гісторыя

Падзел на кантоны і дэпартаменты быў уведзена ў Францыі ў 1790 годзе. Першапачатковы варыянт закона прадугледжваў аб’яднанне кантонаў у раёны (districts), але ў 1800 годзе замест раёнаў былі заснаваны акругі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кантоны Францыі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі чацвёртага ўзроўню