wd wp Пошук:

Веніямін Егішэвіч Маркаран

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркаран. Веніямін Егішэвіч Маркаран (арм.: Բենիամին Մարգարյան, 1913—1985) — савецкі армянскі астраном.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Шулаверы (цяпер Шаўмяні, Грузія), у 1938 годзе скончыў Ерэванскі ўніверсітэт, у 1941 г. — аспірантуру Ленінградскага ўніверсітэта. З 1942 года працаваў у Бюраканскай астрафізічнай абсерваторыі (у 1952—1957 гг. — намеснік дырэктара, з 1957 — загаднік аддзелам галактык). У 1943—1957 гг. выкладаў у Ерэванскім універсітэце. Член-карэспандэнт (1965), потым акадэмік (1971) АН Армянскай ССР.

Асноўныя працы ў вобласці зорнай і пазагалактычнай астраноміі. Распрацаваў тэорыю флуктуацыі у бачным размеркаванні зорак з улікам касмічнага паглынання. Супольна з В. А. Амбарцумянам усталяваў існаванне ў Галактыцы маладых, няўстойлівых зорных сістэм — асацыяцый, наяўнасць якіх сведчыць пра працяг працэсу зоркаўтварэння у нашу эпоху, прытым зоркі нараджаюцца групамі. Выканаў класіфікацыю рассеяных зорных скопішчаў, вывучыў асаблівасці іх размеркавання і азначыў па іх месцаванне спіральных рукавоў Галактыкі. Выявіў існаванне сярод яркіх галактык адменнай катэгорыі аб’ектаў, што валодаюць анамальнымі колеравымі і спектравымі характарыстыкамі. Для тлумачэння выяўленай з’явы першым высунуў ідэю пра наяўнасць у ядзер галактык ультрафіялетавага выпраменьвання нецеплавой прыроды. Распрацаваў адмысловую методыку і правёў першы спектральны агляд неба з бюраканскім метровым тэлескопам Шміта у камбінацыі з наборам аб’ектыўных прызмаў. На здымках агляду выявіў слабыя галактыкі (13—17-ы зорнай велічыні), якія валодаюць інтэнсіўным УХ-кантынуумам, абумоўленым лішкам УХ-выпрамяненні. Далейшыя даследаванні ў розных абсерваторыях паказалі, што гэтыя аб’екты, што атрымалі назву Ланцужок Маркарана, складаюць шырокі клас актыўных утварэнняў у Метагалактыцы. Значная іх частка валодае радыё-, інфрачырвоным і рэнтгенаўскім выпрамяненнем, а больш за 10 % уласцівыя асаблівасці галактык Сейферта. Сярод іх ёсць таксама квазары і аб’екты тыпу BL Яшчаркі. Прэзідэнт Камісіі № 28 «Галактыкі» Міжнароднага астранамічнага саюза (1976—1979).

Пахаваны ў Арменіі, у вобласці Арагацотн, на могілках сяла Бюракан.

Памяць

Бюраканскі спектральны агляд неба Маркарана ўлучаны ў міжнародны рэестр праграмы ЮНЕСКАПамяць свету[2].

У 2013 годзе Банк Арменіі выпусціў памятную срэбную манету, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Беніяміна Маркарана, наміналам 1 000 драмаў. На аверсе манеты выгравіраваны выявы зорак і галактык, на рэверсе — партрэт астранома і адкрытыя ім галактыкі, а таксама імя астранома на армянскай і англійскай мовах[3].

21 лістапада 2013 года пошта Арменіі выпусціла паштовую марку наміналам 170 драмаў і канверт першага дня, таксама прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння навукоўца[4]. На паштовай мініяцюры тыражом 30 000 асобнікаў намаляваны партрэт Маркарана, купал Бюраканскай абсерваторыі і галактыка з каталога Маркарана Mrk 509[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 9 лістапада 2016.
  2. Исследование армянского астронома вошло в международный регистр программы ЮНЕСКО «Память мира» Архівавана 21 верасня 2013.
  3. Центробанк Армении выпустил 4 памятные монеты известных деятелей культуры и науки
  4. FSU new issues. Beniamin Markarian
  5. «Марки Петербурга». Армения. Обзор новинок Архівавана 16 снежня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Армянскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барчалінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Астраномы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»