У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юдзін. Веніямін Гаўрылавіч Юдзін (2 красавіка 1864, Невельскі павет — 2 чэрвеня 1943, Молатаў)[1] — рускі земскі ўрач, савецкі судова-медыцынскі эксперт яўрэйскага паходжання. Арганізатар аховы здароўя, герой працы РСФСР, вучань М. В. Скліфасоўскага.
Нарадзіўся 2 красавіка 1864 года ў яўрэйскай купецкай сям’і. Вядомы партрэт яго бацькі Гаўрыіла Абрамавіча Юдзіна (1 студзеня 1837, Дзісна — 13 чэрвеня 1905 года, Віцебск[2]) работы Юдаля Пэна[3]. У сям’і Гаўрыіла і Ханы (Ганны) Юдзіных было восем дзяцей, з якіх Веніямін, Абрам (1860-?), Берта (1876—1961) і Алена (1866-?) cталі лекарамі.
Працаваў у Невелі, земскі лекар, вядомы гаспадарчы дзеяч горада.
Памёр 2 чэрвеня 1943 года і пахаваны на Егашыхінскіх могілках Пермскага некропаля.