wd wp Пошук:

Веньямін Іосіфавіч Вацякоў

Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1 жніўня 1921, г. Бугуруслан, Арэнбургская вобласць, Расія18 мая 2014[1], г. Мінск) — беларускі вірусолаг[2]. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік НАН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

Скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут у 1943 годзе[2]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. З 1946 года працаваў ва Уфімскім інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, з 1947 года быў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-даследчага кантрольнага інстытута імя П. А. Тарасевіча(руск.) бел.. З 1950 года ў Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у 1950—1986 дырэктар[2], у 1986-1998 загадчык аддзела, з 1998 па 2006 - галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая і практычная дзейнасць

Стварыў беларускую школу вірусолагаў.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходстваў, а таксама навуковага адкрыцця («З’ява рэгуляцыі гіперпаразітызму(руск.) бел. імунітэтам пазваночных», 1988).

Аўтар навуковых прац па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту(руск.) бел., поліяміэліту, удасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу, туберкулёзу[2].

Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў[2].

Падрыхтаваў 15 дактароў і 39 кандыдатаў навук.

Узнагароды і прэміі

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «Знакам Пашаны» (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Памяти Вениамина Иосифовича Вотякова // Веды. - 2014. - 26 мая. - С. 7
  2. 1 2 3 4 5 6 Вотяков Вениамин Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вірусолагі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бугуруслане
Катэгорыя·Выпускнікі РДМУ
Катэгорыя·Акадэмікі РАМН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Акадэмікі АМН СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі