wd wp Пошук:

Вельф V

Вельф V Тоўсты (ням.: Welf V. der Dicke, італ.: Guelfo V; каля 107324 верасня 1120) — герцаг Баварыі (пад імем Вельф II) з 1101 года, маркграф Тасканы (па праве жонкі, пад імем Вельф I) у 10891095 гадах, старэйшы сын герцага Баварыі Вельфа IV і Юдыт Фландрскай.

Біяграфія

Вельф нарадзіўся каля 1073 года. Яго бацька, Вельф IV, быў адным з праціўнікаў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха IV падчас яго барацьбы з папамі за інвестытуру. З-за гэтага ён быў пазбаўлены Баварскага герцагства.

Паспяховае супраціўленне Вельфа IV паступова прывяло імператара Генрыха IV да думкі вярнуць яму Баварыю і заключыць з ім мір. Перамовы пачаліся ў Раство 1089 года ў Рэгенсбургу і працягнуліся ў лютым 1090 года ў Шпаеры. Аднак яшчэ ў 1089 годзе Папа Рымскі Урбан II дзякуючы дыпламатыі дамогся заключэння тайнага шлюбу паміж суперніцай Генрыха IV, маркграфіняй Тасканы Мацільдай і старэйшым сынам Вельфа IV — Вельфам V. З-за гэтага перамовы пра мір паміж імператарам і Вельфам IV поспехам не ўвянчаліся, а сам Вельф уступіў у саюз з Папам супраць Генрыха IV. Саюз прывёў да канцэнтрацыі ўлады на поўдні Германіі і поўчаны Італіі ў руках праціўнікаў імператара.

Шлюб з саракатрохгадовай Мацільдай і Вельфам V, якому ў момант шлюбу было каля 16 гадоў, быў чыста палітычным і застаўся бяздзетным. Мацільда заставалася поўнаўладнай кіраўніцай Тасканы. Вельф V разам з жонкай удзельнічаў у барацьбе супраць імператара Генрыха IV. Але пасталеўшы, Вельф V паспрабаваў высунуцца на першы план, што выклікала разлад паміж сужэнцамі. У выніку ўлетку 1095 года Вельф V пры дапамозе Папы развёўся са сваёй жонкай і вярнуўся ў Германію.

Гэты развод прывёў да распаду вельфска-тасканскага саюза. Пасля разводу сына Вельф IV аднавіў перамовы з імператарам аб прымірэнні. У выніку ў 1096 годзе Вельфу IV была вернута Баварыя. Акрамя таго, імператар гарантаваў, што Вельф V атрымае ў спадчыну герцагства пасля смерці бацькі.

У красавіку 1101 года немалады ўжо Вельф IV адправіўся ў крыжовы паход, падчас якога і памёр. Яго спадчыннікам стаў Вельф V (ён быў герцагам Баварыі пад імем Вельф II).

Стаўшы герцагам, Вельф V заставаўся прыхільнікам імператара. Нягледзячы на спробы Папы і Генрыха Чорнага перацягнуць яго ў постаць праціўнікаў Генрыха IV падчас паўстання Генрыха Малодшага, сына і спадчынніка імператара, Вельф V захаваў яму вернасць.

У Раство 1105 года Вельф V прысутнічаў на рэйхстагу ў Майнцы, на якім Генрых Малодшы пасля ўяўнага адрачэння Генрыха IV быў пад імем Генрых V прызнаны кіраўніком імперыі.

У 1107 годзе Вельф V быў адным з пасланцаў Генрыха V, якія ў Шалоне сустракаліся з Папам і каралём Францыі для ўрэгулявання спрэчкі наконт свецкай інвестытуры.

У 1108 годзе Вельф V удзельнічаў у беспаспяховым паходзе Генрыха V у Венгрыю.

Улетку 1110 года Вельф V з баварскай арміяй далучыўся да Генрыха V, каб суправаджаць яго ў паездцы ў італьянскія ўладанні, а ў 1111 годзе — у Рым, дзе Генрых V быў каранаваны імператарскай каронай.

У 1112 годзе імператар умяшаўся ва ўнутраныя справы Саксонскага герцагства, што выклікала незадаволенасць саксонскай знаці. Для ўрэгулявання спрэчкі імператар адпраўляў да герцага Саксоніі Лотара Суплінбургскага і епіскапа Вюрцбурга Эрлунга Вельфа V, які, мяркуючы па ўсім, валодаў добрымі дыпламатычнымі здольнасцямі, у якасці свайго пасланца.

У 1115 годзе памерла Мацільда Тасканская. Яна завяшчала свае ўладанні Папе, аднак на яе спадчыну прад’явіў прэтэнзіі імператар, які жадаў далучыць багатыя ўладанні. Падставае паслужыла тое, што многія ўладанні Мацільды былі імперскім ленам. Акрамя таго, Генрых V быў сваяком Мацільды. Пры гэтым на спадчыну мог прэтэндаваць і Вельф V як былы муж Мацільды. Асцерагаючыся, што вернасць Вельфа V можа пахіснуцца, Генрых V гарантаваў, што спадчыннікам бяздзетнага герцага ў Баварыі будзе яго брат Генрых Чорны. У лютым імператар адправіўся ў Італію, разам з ім адправіўся і Генрых Чорны. У выніку паходу Генрыху V удалося авалодаць спадчынай Мацільды

У верасні 1119 годзе Вельф V у Страсбургу браў удзел у перамовах пра інвестытуру паміж Генрыхам V і Папам Калікстам II. Не пазней за снежань таго ж года Вельф вярнуўся ў Германію.

Вельф V памёр 24 верасня 1120 года ў баварскім бургу Каўферынг. Яго цела было пахавана ў манастыры Вайнгартэн. Ад шлюбу з Мацільдай Вельф V дзяцей не меў, а пасля разводу так і не жаніўся. Яго спадчыннікам стаў малодшы брат Генрых Чорны.

Шлюб

Жонка: з 1089 года (тайны шлюб) Мацільда Каноская (1046 — 24 ліпеня 1115), маркграфіня Тасканы, дачка маркграфа Баніфацыя III і Беатрысы Латарынгскай, удава герцага Латарынгіі Готфрыда Гарбатага. Узімку 1095 года пара развялася. Дзяцей ад гэтага шлюбу не было.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Каўферынгу
Катэгорыя·Вельфы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Памерлі ў 1120 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Маркграфы тасканскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1070-я гады