wd wp Пошук:

Мацільда Тасканская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мацільда.

Мацільда Тасканская

Мацільда Тасканская (італ.: Matilde, лац.: Mathildis; 1046 — 24 ліпеня 1115, Бандэна-дзі-Ранкорэ), таксама Мацільда Каноская (італ.: Matilde di Canossa), часам Вялікая графіня (італ.: la Gran Contessa) — маркграфіня тасканская. Была прыхільніцай рымскага папы Рыгора VII падчас барацьбы за інвестытуру. Адна з нешматлікіх сярэднявечных жанчын, якія праводзілі ваенныя дзеянні.

Біяграфія

Хаджэнне Генрыха IV у Каносу. Мініяцюра XII ст.

Яе бацька Баніфацый III Тасканскі быў кіраўніком большасці земляў Паўночнай Італіі, уключаючы Ферару, Модэну, Мантую, Брэшыю, Рэджа-Эмілію, і меў тытул «маркграф тасканскі». Пасля смерці бацькі яе маці Беатрыса Латарынгская была пры ёй рэгенткай.

Уладанні Мацільды на карце Італіі 11 ст.

У 1070 годзе яна па палітычных меркаваннях уступіла ў тайны шлюб з Готфрыдам Гарбатым, герцагам латарынгскім, які памёр у 1076 годзе. У яе замку Каноса Рыгор VII хаваўся ад Генрыха IV, які ў 1077 годзе прыходзіў да яго туды на пакаянне. Калі ў 1081 годзе Генрых напаў на Рыгора, Мацільда перашкодзіла поўнаму паражэнню апошняга, і пасля смерці Рыгора працягвала варагаваць з Генрыхам.

У 1089 годзе яна пагадзілася па просьбе Папы Урбана II уступіць у другі тайны шлюб з 18-гадовым праціўнікам Генрыха IV, Вельфам V, сынам баварскага герцага; шлюб гэты, аднак, быў скасаваны праз некалькі гадоў.

Пазней Мацільда падтрымлівала паўстанні Конрада і Генрыха V супраць іх бацькі.

Грабніца Мацільды Тасканскай у Саборы Святога Пятра

Спадчынніцай сваіх ленных земляў і памесцяў Мацільда прызначыла рымскую царкву.

Барацьба паміж імператарам і Папамі за гэту так званую спадчыну Мацільды працягвалася да XIII стагоддзя; падчас гэтай міжусобіцы тасканскія гарады хутка развіліся і дасягнулі такой жа незалежнасці, як і гарады Ламбардыі. Такім чынам, спадчына Мацільды распалася на цэлы шэраг гарадскіх абласцей: Фларэнцыі, Лукі, Пізы, Сіены, Арэца, Мадэны, Рэджа-Эміліі, Мантуі і Пармы.

Зноскі

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1115 годзе
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Графы Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1046 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каноская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Рэджа-Эмілія
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ