wd wp Пошук:

Ведрынскае

Ве́дрынскае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аўсянка, за 36 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 432 км². Аб’ём вады 0,2 млн м³.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пясчаныя і сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 500—600 м. Дно плоскае і высланае крэменязёмістым сапрапелем. Возера дыстрофнае, праточнае. Праз Ведрынскае працякае рака Аўсянка і злучае яго з возерам Цёста. Возера моцна зарастае.

У Ведрынскім возеры водзяцца шчупак звычайны, карась, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Басейн Усвячы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак