wd wp Пошук:

Ваўчаягадавыя

Ваўчаягадавыя[3] (Thymelaeaceae) — сямейства двухдольных раслін, якое належыць да парадку мальвакветных (раней уключалася ў асобны парадак ваўчаягадакветных).

Апісанне

Кусты, дрэвы, радзей паўкусты і травяністыя расліны з чаргаваным або супраціўным суцэльным без прылісткаў лісцем. Кветкі двух- або аднаполыя, правільныя ці зрэдку няправільныя, безпялёсткавыя, звычайна 5- або 4-членныя, радзей 6- ці 3-членныя. у пазушных або пазапазушных суквеццях, іншы раз адзіночныя. Тычынак аднолькавая колькасць з чашалісцікамі або (часцей) удвая больш. Гінецэй з 2—12 пладалісцікаў.

Завязь верхняя, часцей 1-гнездавая, з 1 вісячым семязародкам. Плод — ягада, касцянка (з мясістым слоем) ці каробачка. Насенне звычайна з бедным эндаспермам.

Пашырэнне

Вылучаецца больш за 50 родаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары за выключэннем палярных абласцей. На Беларусі вядомыя 2 дзікарослыя і 2 інтрадукаваныя віды з роду ваўчаягада.

Роды

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ваўчаягадавыя