wd wp Пошук:

Васілій Міхайлавіч Баранік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баранік. Васілій Міхайлавіч Баранік (нар. 13 жніўня 1962, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачаў токарам-аўтаматчыкам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Служыў у радах Узброеных Сіл у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Рэспубліцы Афганістан. Працаваў шліфоўшчыкам Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; токарам, інжынерам-тэхнолагам, вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі механазборачнай вытворчасці, сакратаром камітэта камсамола Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; вызваленым старшынёй Барысаўскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане; дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «АЛЛГО»; намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Полымя»; старшынёй Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў; старшынёй Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў; начальнікам бюро аховы працы ўнітарнага прадпрыемства «Папяровая фабрыка Дзяржзнака»; дырэктарам камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «Горадабудаўнік».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве