wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Хомчанка

Васі́ль Хо́мчанка (12 студзеня 1919, в. Канічы, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 4 лістапада 1992, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Мінскім хіміка-тэхналагічным тэхнікуме (1934-35), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 5 красавіка 1937 г. быў беспадстаўна арыштаваны НКУС БССР, прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе, у Ніжне-Амурскім лагеры: будаваў чыгунку, пілаваў лес. Выпадкова вызвалены ў 1941 [1]. Быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у вайне з супраць нацыстскай Германіі (1941—1945). Ваяваў радавым. У 1944 г. быў накіраваны ў ваенна-пяхотнае вучылішча, пасля заканчэння прызначаны камандзірам мінамётнага ўзвода. У 1947 г. паступіў у Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве, каб паступіць утаіў судзімасць[1]. З 1951 па снежань 1968 г. служыў суддзёй ваенных трыбуналаў у Савецкай арміі.

Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР у 1969 г.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1960 г. У 1972-85 г. — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1985 г. на творчай рабоце.

Творчасць

У 1930-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Пісаў пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаёмая песня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы… т. 2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі рабочага факультэта БДУ