wd wp Пошук:

Васіль Сяргеевіч Ярмоленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярмоленка.

Васіль Сяргеевіч Ярмоленка (нар. 6 мая 1985) — беларускі музыка, гітарыст і бас-гітарыст, былы артыст беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў, былы удзельнік гуртоў «Мутнаевока» і «Голая Манашка», таксама граў у гурце «Unia». Палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Васіль Ярмоленка ўдзельнічаў у шэрагу музычных праектаў: выступаў у складзе беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў, граў у гуртах «Мутнаевока», «Голая Манашка» і «Unia».

Пасля падзей 2020 года далучаўся да ўдзелу ў дваровых канцэртаў, якія ладзіла Кацярына Ваданосава. Музыкі давалі канцэрты ў дварах у наступным складзе: Кацярына Ваданосава (спевы, гітара), Ганна Лепяшкевіч (цымбалы), Васіль Ярмоленка (гітара, бас-гітара), таксама да іх далучалася дачка Кацярыны Стэфанія (скрыпка)[2].

Палітычны пераслед

Васіль Ярмоленка быў затрыманы 25 студзеня 2022 года, пасля чаго змешчаны ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, у той жа дзень таксама была затрымана яго сяброўка Таццяна Гацко. Пасля затрымання ў адным з тэлеграм-каналаў з’явілася відэа з Ярмоленкам, з якога вынікала, што ён затрыманы за ўдзел у акцыях у жніўні 2020[3].

15 лютага 2022 года шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Ярмоленка і Гацко былі прызнаны палітычнымі зняволеннымі[4].

Праз амаль тры месяцы пасля затрымання, 22 красавіка 2022, Ярмоленка і Гацко былі асуджаны па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020, абодвум прысудзілі па тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Пасля агучвання прысуду Ярмоленка і Гацко былі вызвалены да моманту прызначэння месца адбыцця пакарання[5].

Зноскі

  1. ВАСІЛЬ ЯРМОЛЕНКА (бел.)
  2. Кацярына Ваданосава зладзіла амаль сямейны канцэрт (бел.)
  3. Затрыманы беларускі музыка Васіль Ярмоленка (бел.)
  4. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (бел.)
  5. Палітвязні Ярмоленка і Гацко асуджаныя да трох год «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»