wd wp Пошук:

Васіль Сяргеевіч Нямчынаў

Васіль Сяргеевіч Нямчынаў (1 (14) студзеня 1894, Пензенская вобласць — 5 лістапада 1964, Масква) — вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ. Доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1928).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут у 1917 годзе. У 1928—1948 гадах у Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева (прафесар, загадчык кафедры, адначасова з 1940 года дырэктар). У 1949—1963 гадах старшыня Савета АН СССР па вывучэнні прадукцыйных сіл. З 1953 года акадэмік-сакратар Аддзялення эканамічных, філасофскіх і прававых навук АН СССР, у 1958—1962 гадах член прэзідыума АН СССР.

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ленінскай прэміі (1965), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1939, 1946, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1944), Чырвонай Зоркі (1945)

Навуковая дзейнасць

Працы па праблемах тэорыі і практыкі статыстыкі, развіцця прадукцыйных сіл і структуры грамадскай вытворчасці, метадалогіі вывучэння прадукцыйнасці працы і распрацоўцы мадэляў планавай эканомікі.

Аўтар 330 навуковых прац.

Зноскі

  1. 1 2 Немчинов Василий Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Падпісалі «ліст трохсот»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна