wd wp Пошук:

Васіль Піліпавіч Мухін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мухін.

Васіль Піліпавіч Мухін (31 снежня 191717 ліпеня 1984) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

В. П. Мухін нарадзіўся ў вёсцы Кунтараўка (у сучасным Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1936—1938 гг. працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Скочыў 1 курс фінансавага тэхнікума, у 1938 годзе — Гомельскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1941 годзе скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да канца вайны здзейсніў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 77 паветраных баях, асабіста збіў 19 самалётаў праціўніка. З ліпеня 1943 г. прыкрываў у баях І. М. Кажадуба[1].

Да 1957 г. В. П. Мухін на службе ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў ВПС. З 1957 г. падпалкоўнік Мухін у адстаўцы. У 1965—1973 гг. працаваў на заводзе ў Гомелі.

Памёр В. П. Мухін 17 ліпеня 1984 г. Пахаваны ў горадзе Гомель.

Узнагароды і званні

Памяць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 19.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга