wd wp Пошук:

Васіль Канстанцінавіч Зыль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зыль. Васіль Канстанцінавіч Зыль (20 красавіка 1902, вёска Востраў[1], Смалявіцкі раён, Мінская вобласць4 снежня 1973) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1916 года працаваў пільшчыкам лесу ў Мінску. З 1921 года жыў у роднай вёсцы, дапамагаў бацьку ў сельскагаспадарчых працах. У 1923 годзе добраахвотнікам сышоў у Чырвоную Армію. У 1925 годзе быў накіраваны ў Маскоўскую артылерыйскую школу імя Красіна, якую скончыў у 1929 годзе. У 1927 годзе стаў камуністам. У 1931—1933 гадах вучыўся ў Ваеннай артылерыйскай акадэміі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў баях удзельнічаў з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, 1-м Украінскім франтах.

Камандзір 299-га гвардзейскага танкавага корпуса гвардыі палкоўнік Васіль Канстанцінавіч Зыль здзейсніў подзвіг 25 студзеня 1945 пры фарсіраванні ракі Одэр. Полк пад яго камандаваннем першым пераправіўся праз раку, захапіў плацдарм на другім беразе, умацаваўся на ім і мінамётным агнём па праціўніку садзейнічаў наступу пяхотных падраздзяленняў. 10 красавіка 1945 г. Васілю Канстанцінавічу Зылю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля заканчэння вайны Васіль Канстанцінавіч служыў у войску, у званні палкоўніка.

Памяць

Яго імем названы школа і вуліца ў Цярнопалі, школа ў Калінінградзе. З’яўляўся ганаровым грамадзянінам горада Волхаў Арлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Танкісты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі