wd wp Пошук:

Васіль Захаравіч Собалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалеў. Васі́ль Заха́равіч Собалеў (1895, Смаленск1928, Масква) — рэвалюцыянер, бальшавік, адзін з кіраўнікоў устанаўлення Савецкай улады ў Смаленскай губерні.

Біяграфія

Магіла Собалева ў парку «Лапацінскі сад» у Смаленску.
Мемарыяльная дошка Собалеву ў Смаленску.

Васіль Собалеў нарадзіўся 29 студзеня 1895 года ў Смаленску. Вучыўся ў Смаленскай мужчынскай класічнай гімназіі (цяпер — Смаленская гімназія імя Н. М. Пржэвальскага). З 1912 года прымаў актыўны ўдзел у нелегальнай працы. Член РСДРП(б) з 1913 года. Кіраваць марксісцкім гуртком, выпускаў падпольныя рукапісныя газеты і часопіс «Прадвеснік». Восенню 1915 года паступіў на вучобу ў Маскоўскі універсітэт на юрыдычны факультэт, аднак быў адлічаны за ўдзел у рэвалюцыйных арганізацыях. Пасля гэтага Собалеў вярнуўся ў Смаленск[1].

У снежні 1915 года Собалеў стаў сакратаром агульнагарадской Смаленскай бальнічнай касы, пад прыкрыццём якой дзейнічала Смаленскае аддзяленне РСДРП (б). 6 студзеня 1917 года за рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны, аднак ужо 3 сакавіка, у дні Лютаўскай рэвалюцыі, Собалеў быў вызвалены. Калі 7 красавіка 1917 быў створаны Смаленскі губернскі камітэт РСДРП(б), Собалеў стаў яго першым старшынёй. З таго ж часу Собалеў уваходзіў у губернскі Савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў, выступаў супраць палітыкі Часовага ўрада. Калі генерал Карнілаў узняў мяцеж, Собалеў увайшоў у склад рэвалюцыйнага камітэта па барацьбе з контррэвалюцыяй. У жніўні 1917 года ён стаў галосным Смаленскай гарадской думы. Менавіта Собалеў узначальваў у кастрычніку 1917 года Смаленскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт, аднак прымаць непасрэднага ўдзелу ва ўзброеным выступе гэтай арганізацыі не прыйшлося[1].

Са студзеня 1918 Собалеў быў сакратаром Смаленскага губернскага камітэта РКП(б), адначасова займаў пасаду намесніка старшыні Смаленскага Савета. Калі ў Смаленск з Мінск пераехаў паўночна-заходні абласны камітэт РСДРП і выканаўчы камітэт саветаў Заходняй вобласці, Собалеў таксама ўвайшоў у іх склад. На I з’ездзе КП(б)Б быў абраны членам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Калі Смаленская губерня была адноўлена, а вышэйзгаданыя арганізацыі пакінулі Смаленск, Собалеў стаў кіраўніком рэвалюцыйнага камітэта Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З 1918 па 1920 год узначальваў Смаленскі губернскі савет прафсаюзаў. З 1920 года пражываў і працаваў у Маскве. Быў супрацоўнікам Народнага камісарыята працы СССР. Памёр 17 ліпеня 1928 года ад хваробы, пахаваны ў парку «Лопатинский сад» непадалёк ад помніка Героям 1812 года[1].

У гонар Собалева названая вуліца у Смаленску, на будынку гімназіі, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Будаев Д. И Соболев Василий Захарович(руск.) . Энциклопедия Смоленска. Персоналии. Праверана 4 студзеня 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя в парке «Лопатинский сад»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня