wd wp Пошук:

Васіль Данілавіч Гіндэнбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гіндэнбург. Васіль (Вільгельм) Данілавіч Гіндэнбург (Hindenburg; 1799—1877) — беларускі медык і грамадскі дзеяч. Больш за 30 гадоў працаваў акушэрам губернскай урачэбнай управы.

Біяграфія

Васіль Гіндэнбург нарадзіўся ў 1799 годзе ў горадзе Мінску. Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе, пасля чаго займаўся ўрачэбнай практыкай у Мінскай губерні[1].

У 1825 годзе прызначаны павятовым урачом Ельнінскага павета(руск.) бел. Смаленскай губерні, тут ён лячыў Міхаіла Іванавіча Глінку, які называе яго ў «Цыдулках» сваіх «добрым нашым павятовым доктарам»[2]).

З 6 лютага 1833 года прызначаны акушэрам Мінскага медыцынскага праўлення, на апошняй пасадзе працаваў да 1865 года[3].

У 1840 годзе В. Д. Гіндэнбург заняў таксама пасаду турэмнага ўрача.

Васіль Данілавіч Гіндэнбург памёр у беднасці 18 лютага 1877 года ў родным горадзе[4], быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі.

У «Дзённіку пісьменніка» Ф. М. Дастаеўскага (сакавік, глава трэцяя) маецца запіс «Похороны общечеловека», у якой пісьменнік цытуе ліст жыхаркі горада М. [Мінска] спадарыні Л. [Соф’і Лур’е] пра пахаванне доктара Гіндэнбурга. У ім В. Гіндэнбурга характэрызуюць як выключнага спецыяліста і чалавека[5].

Грамадская дзейнасць і пісьменніцкая дзейнасць

Быў членам Віленскага медыцынскага таварыства. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў, з 1875 года яго прэзідэнт.

Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выданнях таварыства. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арганізацый Мінска, ахвяраваў грошы і рэчы немаемным хворым, беднякоў лячыў бясплатна[5][6].

В. Гіндэнбург быў адным з дзейных членаў мінскай лютэранскай абшчыны, ахвяраваў грошы на будаўніцтва новай мураванай кірхі[6]. Нягледзячы на лютэранскае веравызнанне, сам прапанаваў арганізаваць бальніцу пры Мінскім духоўным вучылішчы і быў згодны прыняць на сябе лячэнне вучняў бясплатна, калі толькі будуць прадастаўлены медыкаменты[6].

Карыстаўся такой папулярнасцю ў грамадстве, што ў 1871 годзе, калі споўнілася 50-годдзе яго дзейнасці, у Мінскай мужчынскай гімназіі была заснавана стыпендыя яго імя[5].

Сям’я

Сын В. Д. Гіндэнбурга, Вільгельм Вільгельмавіч, у гады навучання ў Маскоўскім універсітэце быў настаўнікам дзяцей будучага маскоўскага мітрапаліта Інакенція(руск.) бел., вядомага сваёй місіянерскай дзейнасцю на Алеуцкіх астравах. Вільгельм так прасякнуўся яго аўтарытэтам, што ў канцы жыцця прыняў праваслаўе — раней была супраць сям’я — і атрымаў імя Васіль[6].

У літаратуры

Стаў прататыпам доктара па прозвішчу Герцэнштубэ ў рамане Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы(руск.) бел.». Між іншым, персанаж лагодна частуе хлопчыка арэхамі і вучыць парачцы нямецкіх слоў, пры гэтым падымае ўверх палец — гэты жэст, па ўспамінах яго пляменніцы, быў уласцівы і самому Гіндэнбургу[6][7].

Зноскі

  1. Гинденбург, Василий Данилович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918.(руск.)
  2. «Записки» M. И. Глинки
  3. Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 95
  4. Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana, t. 27-28, Warszawa, 1901. S.995.
  5. 1 2 3 Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
  6. 1 2 3 4 5 Кто они — белорусские немцы? (руск.)
  7. Братья Карамазовы (Достоевский). Книга двенадцатая. III

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Акушэры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Медыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара