wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Кобін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Васіль Кобін (нар. 24 мая 1985, в. Страбычова, Закарпацкая вобласць, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2009—2011). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Мынай».

Кар’ера

Клубная

Выхаванец закарпацкага футбола. Першы трэнер — Імрэ Лендэл. У ДЮФЛ выступаў за ужгарадскія СДЮШАР і ДЮСШ-1. У юнацкім узросце мог перайсці ў данецкі «Шахцёр». Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Закарпацце-2». Дэбютаваў 22 ліпеня 2001 года ў матчы супраць хмяльніцкага «Дынама» (3:0). Праз сезон быў пераведзены ў асноўны склад «Закарпацця». У сезоне 2003/04 дапамог клубу выйграць Першую лігу і выйсці ў Вышэйшую лігу. У элітным дывізіёне дэбютаваў 20 ліпеня 2004 у матчы супраць кіеўскага «Дынама» (1:2). Усяго за «Закарпацце» правёў 74 матчы і забіў 1 гол.

Улетку 2006 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», па запрашэнні галоўнага трэнера Аляксандра Ішчанкі. За свой новы клуб дэбютаваў 23 ліпеня 2006 года ў матчы з «Металургам» з Запарожжа (0:0). Першы гол забіў 6 жніўня 2006 года ў матчы з луганскай «Зарой» (1:0). У «Карпатах» спачатку гуляў у сярэдзіне поля, але пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Алега Конанава стаў правым абаронцам. Атрымаў «Зорку Карпат» — прыз найлепшаму футбалісту клуба — у 2008 годзе. У сезоне 2008/09 Кобін стаў лідарам каманды, выходзіў на поле з капітанскай павязкай.

У чэрвені 2009 года перайшоў у данецкі «Шахцёр»[3]. Часткай пераходу стала двухгадовая арэнда Арцёма Фядзецкага і Дзяніса Кожанава. Акрамя таго, «Карпаты» захавалі 50 % эканамічных правоў на Кобіна. 2 ліпеня 2009 Кобін узяў сабе 14-ы нумар[4], хоць у «Закарпацці» і «Карпатах» гуляў пад нумарам 19[5]. У Прэм’ер-лізе за «Шахцёр» дэбютаваў 25 ліпеня 2009 года ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца» (0:2). Кобін выйшаў на 73 хвіліне замест бразільца Ілсінью. У сезоне 2009/10 трывала выхадзіў на поле, але ў наступных сезонах страціў месца ў аснове.

Улетку 2014 года перайшоў у харкаўскі «Металіст» на правах арэнды тэрмінам на 1 год[6]. 6 лістапада 2014 года адзначыўся фантастычным голам ударам праз сябе ў матчы Лігі Еўропы супраць варшаўскай «Легіі»[7]. У сакавіку 2015 года пакінуў «Металіст» з-за фінансавых праблем клуба.

1 красавіка 2015 года на правах арэнды перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[8]. Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях на правым флангу — ад абаронцы да нападніка, нярэдка закрываючы ўсю броўку.

У чэрвені 2015 года стала вядома, што Васіль пакіне Салігорск па заканчэнні тэрміну арэнды, то бок 30 чэрвеня[9]. 27 чэрвеня правёў апошні матч за салігорскі «Шахцёр», у якім гарнякі ў кампенсаваны час вырвалі перамогу ў наваполацкага «Нафтана» (1:0). Неўзабаве далучыўся да стану данецкага «Шахцёра»[10]. У студзені 2017 года пакінуў данецкі клуб, але неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт. Па заканчэнні сезона 2016/17 «Шахцёр» пацвердзіў зыход Кобіна з каманды[11].

У жніўні 2017 года стаў іграком ровенскага «Вераса», а ў лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі «Табол». 14 жніўня 2018 года заключыў пагадненне з клубам «Мынай»[12]. Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.

У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, а ў чэрвені стаў галоўным трэнерам «Мыная».

Міжнародная

Правёў адзін матч за моладзевую зборную Украіны ў верасні 2006 на выездзе супраць Харватыі (1:2).

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў матчы са зборнай Андоры (5:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Vasyl Kobin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vasiliy Kobin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Василий Кобин перешёл в «Шахтёр»(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 5 красавіка 2015.
  4. Василий Кобин: «Выбрал себе 14-й номер»(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 5 красавіка 2015.
  5. Кобин: «Главное, чтобы мне дали шанс себя проявить»(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 5 красавіка 2015.
  6. Металіст орендував захисника Шахтаря
  7. Фантастический гол Металлиста в ворота Легии (Василий Кобин)
  8. Солигорский «Шахтер» подписал контракт с защитником харьковского «Металлиста»
  9. Кобин покинет солигорский «Шахтер» 30 июня
  10. Василий Кобин: «Я очень счастлив, что снова вернулся в донецкий „Шахтер“, надел оранжево-черную футболку, это для меня самая большая радость»
  11. «Шахтер» подтвердил уход Кобина
  12. Василь Кобін — гравець ФК «Минай»(укр.)  (недаступная спасылка). Інфармацыйны дэпартамент ФК «Мынай» (14 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2018. Праверана 15 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Украіны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Закарпацце-2 Ужгарад
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Роўна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мынай
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Закарпацкай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Украіны
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мынай
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы