.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Васіль Кобін (нар. 24 мая 1985, в. Страбычова, Закарпацкая вобласць, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2009—2011). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Мынай».
Выхаванец закарпацкага футбола. Першы трэнер — Імрэ Лендэл. У ДЮФЛ выступаў за ужгарадскія СДЮШАР і ДЮСШ-1. У юнацкім узросце мог перайсці ў данецкі «Шахцёр». Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Закарпацце-2». Дэбютаваў 22 ліпеня 2001 года ў матчы супраць хмяльніцкага «Дынама» (3:0). Праз сезон быў пераведзены ў асноўны склад «Закарпацця». У сезоне 2003/04 дапамог клубу выйграць Першую лігу і выйсці ў Вышэйшую лігу. У элітным дывізіёне дэбютаваў 20 ліпеня 2004 у матчы супраць кіеўскага «Дынама» (1:2). Усяго за «Закарпацце» правёў 74 матчы і забіў 1 гол.
Улетку 2006 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», па запрашэнні галоўнага трэнера Аляксандра Ішчанкі. За свой новы клуб дэбютаваў 23 ліпеня 2006 года ў матчы з «Металургам» з Запарожжа (0:0). Першы гол забіў 6 жніўня 2006 года ў матчы з луганскай «Зарой» (1:0). У «Карпатах» спачатку гуляў у сярэдзіне поля, але пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Алега Конанава стаў правым абаронцам. Атрымаў «Зорку Карпат» — прыз найлепшаму футбалісту клуба — у 2008 годзе. У сезоне 2008/09 Кобін стаў лідарам каманды, выходзіў на поле з капітанскай павязкай.
У чэрвені 2009 года перайшоў у данецкі «Шахцёр»[3]. Часткай пераходу стала двухгадовая арэнда Арцёма Фядзецкага і Дзяніса Кожанава. Акрамя таго, «Карпаты» захавалі 50 % эканамічных правоў на Кобіна. 2 ліпеня 2009 Кобін узяў сабе 14-ы нумар[4], хоць у «Закарпацці» і «Карпатах» гуляў пад нумарам 19[5]. У Прэм’ер-лізе за «Шахцёр» дэбютаваў 25 ліпеня 2009 года ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца» (0:2). Кобін выйшаў на 73 хвіліне замест бразільца Ілсінью. У сезоне 2009/10 трывала выхадзіў на поле, але ў наступных сезонах страціў месца ў аснове.
Улетку 2014 года перайшоў у харкаўскі «Металіст» на правах арэнды тэрмінам на 1 год[6]. 6 лістапада 2014 года адзначыўся фантастычным голам ударам праз сябе ў матчы Лігі Еўропы супраць варшаўскай «Легіі»[7]. У сакавіку 2015 года пакінуў «Металіст» з-за фінансавых праблем клуба.
1 красавіка 2015 года на правах арэнды перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[8]. Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях на правым флангу — ад абаронцы да нападніка, нярэдка закрываючы ўсю броўку.
У чэрвені 2015 года стала вядома, што Васіль пакіне Салігорск па заканчэнні тэрміну арэнды, то бок 30 чэрвеня[9]. 27 чэрвеня правёў апошні матч за салігорскі «Шахцёр», у якім гарнякі ў кампенсаваны час вырвалі перамогу ў наваполацкага «Нафтана» (1:0). Неўзабаве далучыўся да стану данецкага «Шахцёра»[10]. У студзені 2017 года пакінуў данецкі клуб, але неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт. Па заканчэнні сезона 2016/17 «Шахцёр» пацвердзіў зыход Кобіна з каманды[11].
У жніўні 2017 года стаў іграком ровенскага «Вераса», а ў лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі «Табол». 14 жніўня 2018 года заключыў пагадненне з клубам «Мынай»[12]. Пакінуў каманду ў студзені 2019 года.
У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, а ў чэрвені стаў галоўным трэнерам «Мыная».
Правёў адзін матч за моладзевую зборную Украіны ў верасні 2006 на выездзе супраць Харватыі (1:2).
У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў матчы са зборнай Андоры (5:0).
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)