wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Галубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубовіч.

Васіль Васілевіч Галубовіч (30 снежня (12 студзеня) 1910, Коханава, {Талачынскі раён — 29 снежня 1991) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952)[1].

Біяграфія

Пераехаў у Екацярынаслаў (цяпер г. Дняпро) ва Украіне, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю, а таксама наведваў драматычную студыю пры чыгуначнай станцыі Дзіёўка (прыгарад Екацярынаслава, цяпер у складзе Дняпра).

У 1927 паступіў і ў 1932 скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут(руск.) бел.[1]. Яго настаўнікам быў Фёдар Крычэўскі — першы рэктар Украінскай акадэміі мастацтваў, прафесар Кіеўскага мастацкага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў УССР.

Пасля сканчэння ВНУ Галубовіч вярнуўся ў Днепрапятроўск (цяпер Дняпро). У 1932 годзе працаваў кіраўніком мастацка-плакатнай майстэрні пры Цэнтральным Палацы культуры металургаў Поўдню.

Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, оперным тэатры(руск.) бел., 19331941). Потым (19431946) — у саратаўскіх тэатрах (ТЮГ(руск.) бел., Тэатр імя К. Маркса(руск.) бел.). У 1946—1958 — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры(руск.) бел.[1].

У 19581962 — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы[1]. У 19631973 галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР.

З 1947 выкладчык Алмацінскага мастацкага вучылішча(руск.) бел., у 19591965 — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць

У Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1858), «Смерць ваяводы(польск.) бел.» Ю. Славацкага (1959), «Уваскрасенне(руск.) бел.» паводле Л. Талстога (1960)[1].

У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна(руск.) бел.» паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра(руск.) бел.» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад(руск.) бел.» М. Лермантава (1966), «Марыя» А. Салынскага(руск.) бел. (1970), «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ(руск.) бел. (1972)[1].

Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979)[1].

Узнагароды

Сталінская прэмія (1952) за спектакль «Абай(руск.) бел.» М. А. Аўэзава(руск.) бел., пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Голубович Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Казахскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага мастацкага інстытута
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Коханаве
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску