wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Бажко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бажко. Васіль Васілевіч Бажко (нар. 23 лютага 1935, в. Пяняны, Люблінскае ваяводства, Польшча) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 19541960 гадах вучыўся на архітэктурным аддзяленні будаўнічага факультэта Львоўскага політэхнічнага інстытута. З 15 жніўня 1960 года працаваў у Гродне ў Аблпраекце (цяпер «Гроднаграмадзянпраект»). Член праўлення Саюза архітэктараў БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. У 19631977 гадах — галоўны архітэктар горада. У 19651979 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета.

У 19771985 гг. галоўны архітэктар у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». У 19801984 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР. З 8 кастрычніка 1985 года па 1989 год — начальнік майстэрні ў Гродзенскім філіяле праектнага інстытута «Белжылпраект», з 1989 — дырэктар інстытута «Гроднажылпраект».[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. З 1977 па 1982 г. - старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі СА БССР.

Член КПСС з 1971 года. Пражывае ў Гродне.

Творы

Былы будынак «Гроднасельбудпраекта» (Аблміжкалгасбуда і Аблміжкалгаспраекта)
Праект Дома тэхнікі. Макет

Асноўныя работы: у Гродне — стадыён «Чырвоны сцяг» (1963), планіроўка мікрараёнаў 1 і 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (19621968), Форты 1 (19701980, сумесна з В. Давыдзёнкам, В. Ягошыным), Пярэселка 3 (19741981, усе ў сааўт.), Дзевяткоўка 1 (19791985), Дом тэхнікі (19801981) і квартал па вул. Церашковай (19841990, абодва ў сааўт.)[2], вытворчыя будынкі Гроднааблміжкалгасбуда і аблміжкалгаспраекта па вул. Карла Маркса, 31[1]; аўтавакзал у г. п. Астрына Шчучынскага раёна (19751976), вытворча-бытавы корпус прамкамбіната ў Слоніме (1981), мікрараён па вул. Каліноўскага і Палац культуры ў г. п. Свіслач (19811985), планіроўка пасёлкаў Эйсманты Бераставіцкага (19811982) і Чкалава Гомельскага (19861987, усе ў сааўт.) раёнаў і інш[2].

Мае артыкулы па архітэктуры ў БСЭ, энцыклапедычным даведніку «Гродна».

Зноскі

  1. 1 2 А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. −320 с.
  2. 1 2 Бажко Васіль Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў