wd wp Пошук:

Васіль Антонавіч Лявонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявонаў. Васіль Антонавіч Лявонаў (23 красавіка 1889, Варонеж, Расійская імперыя — 4 верасня 1972) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Доктар медыцынскіх навук (1924). Прафесар (1924). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).

Біяграфія

Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1914). У 1914—1918 гг. — ваенны ўрач, у 1918—1921 — клінічны ардынатар, затым асістэнт дзіцячай клінікі Варонежскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гг. — прафесар кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. З 1924 г. прафесар, загадчык кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым Мінскага медыцынскага інстытута, у 1931—1940 гг. дэкан і намеснік дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута. У 1940—1947 гг . віцэ-прэзідэнт АН БССР. Адначасова ў 1941—1944 гг. загадчык кафедры Горкаўскага і Новасібірскага медыцынскіх інстытутаў. З 1944 г. зноў загадчык кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1957—1971 гг. загадчык Сектара геранталогіі АН БССР. У 1947—1956 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1946—1954 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР .

Навуковая і арганізацыйная дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Даследаванні прысвечаны умоўным следавым рэфлексам ў дзяцей, пранікальнасці сценак сасудаў галаўнога мозгу, ўзбагачэнню мікраэлементамі прадуктаў харчавання расліннага і жывёльнага паходжання, эпідэмічнага і сухотнага менінгіту дзяцей.

Заснавальнік і першы кіраўнік Таварыства дзіцячых урачоў БССР (1932—1972). Заснавальнік і першы кіраўнік кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта БДУ, затым Мінскага медыцынскага інстытута (1924—1968). Заснавальнік і першы дэкан факультэта аховы мацярынства і дзяцінства Мінскага медыцынскага інстытута (1931—1940). Заснавальнік і першы загадчык Сектара геранталогіі АН БССР (1958—1972).

Бібліяграфія

Аўтар больш 110 навуковых прац, 4 манаграфій. Асноўныя працы:

Зноскі

  1. 1 2 3 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar117200&strq=l_siz=20
  2. https://www.bsmu.by/page/55/3081/
  3. Легенченко Марина Ивановна (руск.)  // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  4. Павлова Майя (Майна) Петровна (29.04.1929- ) (руск.)  // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Прыволжскага даследчага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Педыятры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ