wd wp Пошук:

Васіль Аляксандравіч Дзямідаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямідаў.

Васіль Аляксандравіч Дзямідаў (12 красавіка 1921, вёска Чарэя, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць11 чэрвеня 1989, Віцебск) — ваенны лётчык 1-га класа, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

В. А. Дзямідаў нарадзіўся у вёсцы Чарэя[1]. У 1939 годзе паступіў у Віцебскі аэраклуб, які скончыў у 1940 годзе. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Омскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Праходзіў службу ў 1-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай брыгадзе ў Маскоўскай ваеннай акрузе[2]. З сакавіка 1943 г. ваяваў на Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. Старшы лейтэнант В. Дзямідаў, камандзір звяна асобнага разведвальнага авіяпалка, да 1 сакавіка 1945 г. зрабіў 226 баявых вылетаў. Удзельнік Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай зімовай, Беларускай, Прыбалтыйскай, Усходне-Прускай наступальных аперацый[2].

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 годзе.

Пасля вайны В. А. Дзямідаў працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах СССР. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1956 годзе — Разанскую афіцэрскую школу баявога прымянення. Служыў на пасадах камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі, намесніка камандзіра і камандзіра авіяцыйнага палка. З 1960 г. у Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння — камандзір ракетнага палка ў горадзе Умань[2].

З 1961 г. падпалкоўнік В. А. Дзямідаў у запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі у сярэдняй школе № 21, дыспетчарам Віцебскага аэрапорта. З 1980 года В. А. Дзямідаў на пенсіі. Памёр і пахаваны ў Віцебску.

Узнагароды

Памяць

Мемарыяльная дошка ў Віцебску на доме, дзе жыў В. А. Дзямідаў[2].

Зноскі

  1. Герои Советского Союза // Информационный портал города Чашники Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
  2. 1 2 3 4 Васіль Аляксандравіч Дзямідаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарэі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебску
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі