wd wp Пошук:

Васіль Аляксандравіч Віхарэў

Васіль Аляксандравіч Віхарэў (6 (19) студзеня 1905 г. — 26 чэрвеня 1944 г.) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1905 года ў вёсцы Шчыпачова Растоўскага павета Яраслаўскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Растоўскага раёна Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі) у сям’і селяніна. Рускі. Адукацыя пачатковая.

З 1927 года ў Чырвонай Арміі. У 1929 годзе быў прыняты ў члены ВКП(б). Скончыў курсы ўдасканальвання афіцэрскага складу.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Да лета 1944 года маёр Віхарэў быў камандзірам батальёна 4-га матарызаванага пантонна-маставога палка.

Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі пры фарсіраванні рэк Дняпро (у раёне горада Рагачоў батальён маёра Віхарэва знаходзячыся ўвесь час пад агнём у рэкордна кароткі тэрмін пабудаваў мост, а затым вёў своечасовыя аднаўленчыя работы) і Друць (мост быў пабудаваны за ноч, затым вяліся аднаўленчыя работы). Камбат не пакідаў сваёй пасады некалькі дзён без сну і адпачынку. 26 чэрвеня падчас чарговых работ па аднаўленню разбуранага пралёта моста маёр Васіль Аляксандравіч Віхарэў загінуў ад асколка варожай міны. Пахаваны ў Рагачове.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Віхарэву Васілю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём.

Спасылкі

Васіль Аляксандравіч Віхарэў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рагачове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня