wd wp Пошук:

Васіль Іларыёнавіч Баяркін

Васіль Іларыёнавіч Баяркін (1914, хутар Альшанка, Цюльганскі раён, Арэнбургская вобласць — 1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Васіль Баяркін нарадзіўся 24 красавіка 1914 года на хутары Альшанка (цяпер — Цюльганскі раён Арэнбургскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў трактарыстам на Шаартузскай машынна-трактарнай станцыі Курган-Цюбінскай вобласці Таджыкскай ССР. У лістападзе 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З кастрычніка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі старэйшы сяржант Васіль Баяркін камандаваў кулямётным разлікам 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

27 верасня 1943 года ў раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР Баяркін адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Днепр і агнём кулямёта прыкрываў пераправу палкавых падраздзяленняў. Толькі падчас першай контратакі разлік Баяркіна знішчыў і параніў каля 30 варожых салдат і афіцэраў і прымусіў адступіць застаўшыхся на свае пазіцыі. Нягледзячы на атрыманае раненне, Баяркін поля бою не пакінуў і працягваў змагацца, паспяхова выканаўшы баявую задачу, што дазволіла 28 верасня вызваліць вёску Вялле. 12 снежня 1943 года Баяркін загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Камарын[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Васіль Баяркін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі[2].

Памяць

У пасёлку Шартуз Таджыкістана каля мясцовага ДК усталяваны помнік Баяркіну. У пасёлку Камарын яго імя ёсць на мемарыяльнай пліце[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Васіль Іларыёнавіч Баяркін на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі