wd wp Пошук:

Васкакветнік малы

Васкакве́тнік малы[3] (Cerinthe minor) — від кветкавых раслін з роду Васкакветнік (Cerinthe) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—60 см з прамым коранем. Сцябло прамастойнае ці ўздымаецца, гладкае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла, сядзячае (прыкаранёвае — на чаранках), укрытае дробнымі бародаўкамі. У маладых раслін лісце ў разетцы. Кветкі ў завітках, жоўтага колеру, часам з пурпуровымі плямамі ў зеве. Плод — чатыры круглаватыя завостраныя арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых участках, у хмызняках, на палях, ускрайках дарог. Цвіце ў маі—верасні.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая, фарбавальная, дэкаратыўная і меданосная расліна[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Бурачнікавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Меданосныя расліны