wd wp Пошук:

Варвара Феафілаўна Мацюшка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацюшка.

Варва́ра Феафі́лаўна Мацю́шка (2 лістапада 1910, в. Гаяны, цяпер Лагойскага р-на Мінскай вобласціневядома) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельніца Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыла хіміка-тэхналагічны факультэт БПІ (1935)[1]. У 1935—1937 гадах навуковы супрацоўнік, з 1939 года намеснік дырэктара, дырэктар НДІ харчовай прамысловасці БССР. У 1937—1939 гадах трэці сакратар ЦК ЛКСМБ. У жніўні 1941 года стварыла падпольную партыйна-камсамольскую групу. На яе кватэры (вул. Дабралюбава, 1/2) праводзіліся пасяджэнні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. З ліпеня 1942 года член Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б. З кастрычніка 1942 года партызанка брыгады «Народныя мсціўцы імя В. Т. Варанянскага». У красавіку 1943 года адкліканая ў Маскву. З 1944 года кіруючая трэстам Белкандытар[2], у 1950—1973 гадах намеснік старшыні, старшыня Белпрамсавета, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення бытавога абслугоўвання і мясцовай прамысловасці пры СМ БССР, намеснік міністра бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

У 1938—1940 гадах кандыдат у члены, у 1960—1961 гадах член ЦК КПБ, у 1961—1966 гадах член Рэвізійнай камісіі КПБ. У 1938-1951, 1959—1963 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1959—1963 гадах намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі «Знак Пашаны», дзесяццю медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Савецкага камітэта ветэранаў вайны, ганаровым знакам «60 гадоў ВЛКСМ».

Зноскі

  1. Навстречу 40-летию ВЛКСМ(руск.)  // Советский инженер. — 1958. — № 15.
  2. Матюшко Варвара Феофиловна // МИНСК — ГОРОД-ГЕРОЙ. Справочник / Гл. ред. П. У. Бровка. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии. — С. 314. — 384 с. — 90 000 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Падпольшчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе